Калючы́нская губа́ () — заліў Чукоцкага мора каля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Чукоцкага паўвострава (Чукоцкая аўтаномная акруга Расіі).

Даўжыня заліва 100 км. Шырыня каля ўвахода 2,8 км, ва ўнутранай частцы — каля 37 км. Глыбіні 7—14 м. Прылівы да 0,1 м. Большую частку года заліў пакрыты лёдам. Каля увахода ў заліў група невялікіх астравоў (астравы Шэрых Гусей).

Літаратура

Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова, 2006. Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М., 2001. Географические названия Дальнего Востока России: Топонимический словарь: — Благовещенск: Интерра-Плюс. Мельников А. В., 2009.

Катэгорыя:Залівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Залівы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Чукоцкай аўтаномнай акругі