Кіпя́тка — рака ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).
Назва Назва балцка-яцвяжскага паходжання.
Найбліжэйшы аналаг — сярод гідронімаў на старабалцкай тэрыторыі, рачная назва Кіпець (Кіпетка) на Верхнім Павоччы. Дакладны адпаведнік ёй (і коранем, і пашыральнікам) — прускі тапонім Kypyten (Kip-, -t-)В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования. 1986. Москва, 1988. С. 176-177..
Балцка-яцвяжскімі таксама з'яўляюцца назвы ракі Зэльва (у яе Кіпятка ўцякае) і яе прытокаў Шчыба, Сасва.
Гідраграфія Даўжыня 8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца каля вёскі Янаўшчына, упадае ў Зэльвянку за 2 км на поўнач ад гарадаскога пасёлка Зэльва.
На працягу 5,8 км каналізаваная: ад вёскі Холстава да аграгарадка Бародзічы (3,8 км) і ад гарадскога пасёлка Зэльва да вусця (2 км).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Зэльвянкі