Парыжанка, таксама вядомая як La Parisienne, так яе назваў археолаг Артур Эванс — фрэска Кноскага палаца, датаваная прыкладна XV стагоддзем да н.э. Цяпер з'яўляецца адным з цэнтральных экспанатаў Археалагічнага музея Іракліяна, амаль цалкам прысвечанага мастацтву мінойскай цывілізацыі.
Першапачаткова фрэска знаходзілася ў адным з памяшканняў другога паверха Кноскага палаца. Яна адлюстроўвала рытуальны баль, удзельнікі якога сядзелі адзін насупраць аднаго з чарамі ў руках. Захаваўся толькі фрагмент галавы дзяўчыны і вялікага рытуальнага вузла на вопратцы ззаду.
Спасылкі Таямніцы мінойскай «парыжанкі» Старажытнагрэчаскае мастацтва. Фрэска «Парыжанка»
Катэгорыя:Мінойская культура