«Попел і дыямент» () — апошні фільм «ваеннай трылогіі» польскага рэжысёра Анджэя Вайды. Зняты па матывах аповесці Ежы Анджаеўскага. Адно з найбольш значных дасягненняў польскай кінашколыAshes and Diamonds (1958) — The Criterion Collection.
Сюжэт Вызваленая ад немцаў Польшча, 8 мая 1945 года. Былыя байцы Арміі Краёвай, якія змагаліся супраць нямецкай акупацыі, а цяпер «выклятыя жаўнеры» Мачак і яго камандзір Анджэй, знаёмыя яшчэ па Варшаўскім паўстанні, атрымліваюць заданне забіць сакратара абкама ПРП Шчуку. Па памылцы яны расстрэльваюць рабочых цэментавага завода каля прыдарожнай капліцы. Яны вяртаюцца ў горад і прыходзяць у рэстаран гатэля, каб паведаміць пра ход аперацыі маёру.
У рэстаране яны даведваюцца, што Шчука жывы. Там жа Мачак знаёміцца з барменкай Крысцінай. Мачак здымае пакой у гатэлі па суседстве з пакоем Шчукі і запрашае туды Крысціну.
Шчука спрабуе высвятліць лёс свайго сына ў сястры жонкі Станевіч.
У рэстаране гасцініцы праводзіцца святкаванне Дня Перамогі (капітуляцыі нацысцкай Германіі) і прызначэння мэра Свецкага міністрам аховы здароўя. Святкаванне азмрочваецца паводзінамі сакратара мэра Драўноўскага (таксама інфарматара Мачака і Анджэя), якога напаіў даўні знаёмы мэра рэдактар газеты Пянёнжак.
Мачак і Крысціна сустракаюцца ў нумары, займаюцца каханнем, гуляюць па начным горадзе. Яны заходзяць у паўразбураны касцёл, дзе на надмагіллі чытаюць вершы Цыпрыяна Норвіда (цытатай з іх азагалоўлены фільм). У гэтым жа касцёле яны бачаць целы рабочых цэментавага завода. Мачак жадае змяніць лёс, пра што размаўляе з Крысцінай.
Шчука даведваецца, што яго сына схапілі пры знішчэнні групы Арміі Краёвай, якой камандаваў капітан Воўк.
Анджэй прызначаны на месца Воўка. Ён гаворыць Мачаку, што той павінен выканаць загад. Шчука накіроўваецца на сустрэчу з сынам. За ім ідзе Мачак і забівае яго.
Раніца. У гасцініцы працягваецца святкаванне з выкананнем паланэзаў Шапена A major, Op. 40 (пры гэтым аркестр фальшывіць) і Агінскага «Развітанне з Радзімай». Мачак пакідае гатэль і Крысціну. Мачак не спыняецца па патрабаванні патруля. У яго страляюць і смяротна раняць. Мачак спрабуе ўцячы, але памірае на звалцы пад гукі паланэза Агінскага.
Здымачная група Рэжысёр: Анджэй Вайда Сцэнарый: Ежы Анджаеўскі, Анджэй Вайда Прадзюсар: Анджэй Вайда Аператар: Ежы Вуйчык Мастак: Раман Ман Кампазітары: Філіп Новак, Ян Крэнц Мантаж: Галіна Наўрак
У ролях Збігнеў Цыбульскі — Мачак Адам Паўлікоўскі — Анджэй Багуміл Кабеля — Драўноўскі Эва Кшыжэўская — Крысціна Вацлаў Застшажынскі — Шчука Адольф Храніцкі — Падгурскі, асістэнт Шчукі Ян Цяцерскі — парцье Станіслаў Мільскі — Пянёнжак Збігнеў Скаўронскі — Сломка, уладальнік рэстарана Ігнацы Махоўскі — маёр Флёрыян (Вага) Галіна Квяткоўская — жонка Станевіча Артур Младніцкі — Катовіч Аляксандар Сеўрук — Свецкі Віктар Гратовіч — Францішак Паўліцкі Фердынанд Матысік — Сташак Гаўлік Барбара Крафтуўна — Стэфка, нявеста Сташака Зоф'я Чарвінская — буфетчыца Лілі Тадэвуш Каліноўскі — Вэйхарт Ежы Адамчык — маёр Урона
Музыка ў фільме Ф. Шапен, паланэз ля мажор, Op. 40. М. Агінскі, паланэз «Развітанне з Радзімай». «Чырвоныя макі на Монтэ-Касіна», песня Альфрэда Шутца на словы Фелікса Канарскага. «Цёмная ноч», песня М. Багаслоўскага (выконваецца без слоў). «Паўднёва-Уральская», песня В. Салаўёва-Сядога на словы А. Фацьянава.
Праца над фільмам thumb|Урацлаўскі гатэль «Манаполь», у інтэр'ерах якога зняты многія эпізоды фільма Фільм здымалі ў Тшэбніцы і ва Уроцлаве. Збігнеў Цыбульскі іграў у сваім паўсядзённым адзенні (джынсы, брызентавая торба праз плячо) і цёмных акулярах, што не адпавядала гістарычным рэаліям 1945 года.Інтэрв'ю Анджэя Вайды да выдання фільма ў «The Criterion Collection»
У «Попела і дыямента» ўзніклі сур'ёзныя цэнзурныя цяжкасці. Адказных за ідэалогію бянтэжыла тое, што антыкамуніст у выкананні Цыбульскага, нават забіўшы партыйнага функцыянера, не губляе рамантычнага арэолуЧерненко М. М. Анджей Вайда // М., Искусство, 1965, LCCN 66049171. На кінафестываль у Венецыі фільм патрапіў па ініцыятыве дробнага чыноўніка насуперак рашэнню партыйнага кіраўніцтва. Хоць стужку паказалі па-за конкурсам, яна была заўважана і атрымала сусветнае прызнанне. Да паказу ў СССР фільм быў дапушчаны толькі ў 1965 годзе.
Мастацкія асаблівасці Фільм не пазбаўлены характэрнай для Вайды барочнай экспрэсіі. У ім — пачынаючы з самых першых кадраў — актыўна выкарыстоўваецца хрысціянская сімволіка. Супрацьстаянне колішняй Польшчы і Польшчы паваеннай пад гукі паланэза Агінскага прадстаўлена як экзістэнцыяльная драма, а фінал карціны надае ёй веліч гістарычнай трагедыі. На візуальныя рашэнні аказалі ўплыў «Асфальтавыя джунглі» і іншыя фільмы нуар.
Менавіта ў фільме «Попел і дыямент» сыграў лепшую сваю ролю Збігнеў Цыбульскі. Пры выкананні гэтай ролі ён арыентаваўся на Джэймса Дзіна ў «Бунтары без прычыны»Премьере «Пепла и алмаза» 40 лет.
Узнагароды 1959 — прыз штотыднёвіка «Фільм» за лепшы польскі фільм 1958 года 1959 — прыз ФІПРЭСІ (Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы) на Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі
Працяг Тэматычным працягам «Попела і дыямента» павінен быў стаць зняты Вайдай 35 гадоў праз фільм «Пярсцёнак з арлом у кароне»Ъ-Газета — Телекино с Михаилом Ъ-Трофименковым. У гэты фільм рэжысёр уключыў аўтацытату з «Попела і дыямента» — знакамітую сцэну, калі Мачак падпальвае гарэлку ў чарках у памяць пра загінулых сяброў. На здымках «Попела і дыямента» ў чарках насамрэч быў бензін, таму што ён дае больш яркае полымя, чым спірт.Wajda o «Popiele i diamencie»: Sałatka śledziowa nie dla samuraja
Спасылкі
Апісанне фільма на сайце filmpolski.pl Кадры з фільма на сайце fototeka.fn.org.pl
Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы Анджэя Вайды Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Анджэя Вайды Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну