Гео́ргій Кіры́лавіч Казло́ў (, с. Селяхі, Гродзенская губерня Расійская імперыяцяпер у  — , Ленінград) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1944).

Біяграфія

У Чырвонай Арміі — з 1918 года. З 1920 года — член УКП(б) / КПСС.

У час Грамадзянскай вайны ваяваў на Заходнім фронце.

У 1921 скончыў пяхотныя камандныя курсы (1921). Удзельнік падаўлення Кранштацкага мецяжуДень рожденья звёзд .

Пасля Грамадзянскай вайны — камандзір узвода, камандзір роты.

У 1924 скончыў Ваенна-пяхотную школу, у 1933 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

З 1933 года — начальнік аператыўнага аддзялення штаба дывізіі.

З 1934 года — камандзір стралковага палка.

З 1938 года — выкладчык Ваенна-транспартнай акадэмііВоенная академия тыла и транспорта имени А. В. Хрулёва.

З 1940 года — начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі арміі.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аператыўнага аддзела штаба арміі, камандзір 27-й стралковай дывізіі (24.09.1941 — ) — начальнік штаба 26-й арміі.

3 мая 1942 года прысвоена званне генерал-маёр.

З 23 мая 1944 па 6 сакавіка 1945 г. — камандуючы 19-й арміяйКарельский фронт на Карэльскім і 2-м Беларускім франтах. Вёў баявыя дзеянні ў Карэліі, у 1944 — пераслед праціўніка на Кандалакшскім кірунку, прымаў удзел у Усходне-Памеранскай аперацыі.

У лютым 1944 года прысвоена званне генерал-лейтэнант.

На пасадзе намесніка камандуючага 39-й арміяй, удзельнічаў у вайне з Японіяй.

У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба.

Займаў пасады намесніка камандуючага арміяй, начальніка штаба Прыморскай, Беламорскай (лістапад 1948 — чэрвень 1951) і Паўночнай (чэрвень 1951 — красавік 1952) ваенных акруг.

З 1952 года — начальнік кафедры, з сакавіка 1953 года — намеснік начальніка Ваеннай акадэміі тылу і транспарту.

З 1965 года — у запасе.

Сачыненні Крыніца — электронныя каталогі РНБ Козлов Г. К. В лесах Карелии: [Воен.-ист. очерк боевых действий войск 7-й армии Сев. фронта]. — М.: Воениздат, 1963. — 128 с. — 22 000 экз.

Узнагароды Ордэн Леніна 4 ордэна Чырвонага Сцяга ордэна Кутузава 1-й і 2-й ступені медалі.

Літаратура Народные избранники Карелии: Депутаты высших представительных органов власти СССР, РСФСР, РФ от Карелии и высших представительных органов власти Карелии, 1923—2006: справочник / авт.-сост. А. И. Бутвило. — Петрозаводск, 2006. — 320 с.

Спасылкі Біяграфія на сайце «Хронаса» Антоненко С. В. Великая Отечественная: Командармы: Военно-биографический словарь. — М.: Кучково поле, 2005. — 408 с. — ISBN 5-86090-113-5. Бойко В. Р. Большой Хинган — Порт-Артур.

Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны