Ай (, Балков В. А. Ай, река // Башкирская энциклопедия ) — рака ў Расіі, на Паўднёвым Урале, левы і самы буйны прыток ракі Уфа (басейн Камы).

Даўжыня ракі 549 км (з іх: 271 км у Чалябінскай вобласці, 278 км у Рэспубліцы Башкартастан), агульнае падзенне — 714 м, плошча вадазборнага басейна — 15 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні памяншаецца з 4,3 % у вытоку да 2,2 % каля сяла Лакло і да 1,3 % у ніжнім цячэнні. Па фізіка-геаграфічных умовах басейн ракі дзеліцца на горную (ад вытоку да вёскі Лакло Салавацкага раёна) і раўнінную (да вусця) часткі. Выток ракі знаходзіцца на Паўднёвым Урале, у балоце Журавіннае, у седлавіне паміж хрыбтамі Урэньга і АвалякАлексеевский Н. И., Антонова М. М. Ай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Перасякае шэраг горных хрыбтоў, працякае па Юрузана-Айскай раўніне і Уфімскаму плато. Упадае ва Уфу за 382 км ад яе вусця. Сярэдні расход вады ў вусці складае 84 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 2,651 км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў красавіку.

У басейне Ая 48 рэк даўжынёй больш за 10 км, 177 азёр агульнай плошчай 31,7 км², два вадасховішчы і вялікая колькасць сажалак. Сярод прытокаў: Юрак, Чорная, Цесьма, Бярозавая, Куваш, Тундушка, Куса, Вялікі Багруш, Вялікая Арша, Вялікая Сатка, Іструць, Каменка, Улуір, Лакла, Сунга, Ішменька, Анзяк, Сікіязік, Тандак, Кігі, Кушкаяк, Вялікі Ік, Лемазы, Ака, Мелекас, ЮгузРека Ай // Государственный водный реестр РФ.

На рацэ гарады Златавуст, Куса, Межавы.

Літаратура Ай //

Спасылкі Река Ай // Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Ай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Балков В. А. Ай, река // Башкирская энциклопедия

Катэгорыя:Рэкі Чалябінскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Башкартастана Катэгорыя:Басейн Камы