Часлаўскі сойм — сход, які праходзіў па ініцыятыве пражскага магістрата з 3 па 7 чэрвеня 1421 г. у ў Чаславе. Адбыўся пасля няўдалага для Папы другога крыжовага паходу супраць гусітаў.
На сойм прыбылі прадстаўнікі імператара Жыгімонта, пражскі архібіскуп , шмат каталіцкіх паноўРубцов Б. Т. Гуситские войны (Великая крестьянская война XV века в Чехии). — М.: Государственное издательство политической литературы, 1955. — С. 182..
Галоўнымі яго вынікамі былі: абвяшчэнне т. зв. Чатырох пражскіх артыкулаў законам, які распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Чэшскага каралеўства; пазбаўленне Жыгімонта спадчынных правоў на чэшскі каралеўскі пасад; абранне «часовага ўрада» з 20-ці чалавек для выбару новага караляРубцов Б. Т. Гуситские войны (Великая крестьянская война XV века в Чехии). — М.: Государственное издательство политической литературы, 1955. — С. 182..
Катэгорыя:1421 Катэгорыя:Гісторыя Чэхіі Катэгорыя:Рэфармацыя Катэгорыя:Гусіты