Хуткая гарадская чыгунка () у Труймясце — гарадская электрычка (S-Bahn), якая абслуговае гарады польскай агламерацыі Труймяста. Першапачаткова сістэма аб'ядноўвала Гданьск, Сопат і Гдыню, але пазней яна была падоўжана ў гарады Слупск, Лембарк, Вэйхерова і Тчэў.
Інтэрвал руху на трасе SKM вагаецца ад шасці хвілін да паўгадзіны, у залежнасці ад часу сутак. Рухомы састаў — электрацягнікі, у большасці чатырохвагонныя en57, але сустракаюцца і доўгія, счэпленыя з двух электрацягнікоў.
Кошт праезду вызначаецца зонамі, паміж Гданьскам і Гдыняй — 3 зоны.
Лінія двухкалейная, праходзіць паралельна да чыгуначнай галіны Тчэў — Вэйхерова, з правага боку ў кірунку Гданьск — Гдыня. Паміж асноўнай чыгуначнай галіной і SKM існуюць пераходы.
Спасылкі
Афіцыйны сайт SKM
Катэгорыя:Транспарт у Польшчы Катэгорыя:Паморскае ваяводства Катэгорыя:Гарадскі цягнік