Эманюэль Макрон (; ) — французскі палітык, былы інвестыцыйны банкір. 26 жніўня 2014 года быў прызначаны міністрам эканомікі, прамысловасці і статыстыкі ў другім урадзе Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 года. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года.

Біяграфія Нарадзіўся 21 снежня 1977 года ў Ам’ене (Францыя) у сям’і прафесара неўралогіі Універсітэта Пікардыі Жан-Мішэля Макрона і доктара медыцынскіх навук Франсуазы Макрон-Нагес.

Вучыўся ва Універсітэце Парыж X-Нантэр, Інстытуце палітычных даследаванняў і Нацыянальнай школе адміністрацыі. З 1999 па 2001 год быў памочнікам французскага філосафа Поля Рыкёра.

З 2004 па 2008 год працаваў інспектарам у Міністэрстве эканомікі Францыі. З 2007 года займаў пасаду намесніка дакладчыка для Камісіі па паляпшэнні французскага росту на чале з Жакам Аталі. Быў інвестыцыйным банкірам у фінансавай кампаніі «Rothschild & Co».

Палітычная дзейнасць Знаходзіўся ў сацыялістычнай партыі з 2006 па 2009 год.

З 2012 па 2014 год працаваў намеснікам генеральнага сакратара пры прэзідэнце Аландзе. Падаў у адстаўку 10 чэрвеня 2014 года, а 26 жніўня прызначаны Міністрам эканомікі Францыі.

Галоўнае дасягненне Макрона ва ўладзе — прыняцце «закона дзеля эканамічнага росту, актыўнасці і роўнасці шанцаў». «Закон Макрона», як на яго спасылаюцца, быў прыняты 6 жніўня 2015 года. Ён прадугледжвае лібералізацыю некаторых сектараў эканомікі, у тым ліку адкрыццё магазінаў па нядзелях, адкрыццё для канкурэнцыі сектара аўтобуснага транспарту і інш.Ce que contient (désormais) la loi Macron. Гады міністэрскай дзейнасці Макрона адзначаны актыўнымі працэсамі зліцця і паглынання дзяржаўных кампаній (сярод якіх Alstom і Technip)Наталья Руткевич. Продукт по имени Макрон // Радио Свобода, 09.03.2017.

6 красавіка 2016 года ён стварыў рух «Наперад, Рэспубліка!» які абвясціў «ні правым, ні левым».

16 лістапада 2016 года Макрон абвясціў аб сваім удзеле ў Прэзідэнцкіх выбарах у Францыі 2017 года і апублікаваў кнігу-праграму «Révolution» («Рэвалюцыя»), якая адразу зрабілася бестселерам. У час выбарчай кампаніі штаб Макрона абвінавачваў расійскія дзяржаўныя СМІ RT і Sputnik News у публікацыі фэйкавай інфармацыі аб іх кандыдаце.

Прэзідэнцкія выбары 2017 года Прайшоў у другі тур разам з Марын Ле Пэн, набраўшы 23,86 % галасоўhttp://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/4205614. Яго кандыдатуру падтрымалі кандыдаты ад партый «Рэспубліканцы» і «Сацыялістычная Партыя» Франсуа Фіён і Бенуа АмонЭйро, Казнёв, Фийон и Амон призвали французов голосовать за Макрона «ТАСС», 23.04.2017.

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў выступаў апанентам Марын Ле Пэн — лідара крайне правых, — і перамог, набраўшы 66,06 % галасоў супраць 33,94 % у Ле Пэн«Официальный итог: Макрон стал президентом Франции с 66 % голосов». На думку назіральнікаў, настолькі рашучая перамога Макрона тлумачыцца страхам выбаршчыкаў адносна нестабільнасці, якая пагражала б Францыі ў выпадку перамогі Ле Пэн. Макрон — наймаладзейшы прэзідэнт у гісторыі Французскай Рэспублікі, станам на час абрання.

Погляды Эманюэль Макрон — прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі і трансатлантычнага сяброўстваАлександр Баранов. «Французский Обама»: почему Макрон — плохой вариант для Кремля «Русская служба BBC», 24.04.2017. У знешняй палітыцы з’яўляецца еўрапейскім федэралістам, які гатовы супрацоўнічаць з Марцінам Шульцам у выпадку абрання яго канцлерам ФРГ. Тым не менш, яму бліжэй палітычны курс Ангелы Меркель. Не падтрымлівае прызнанне дзяржавы Палесціна.

Прыхільнік рынкавай эканомікі і павелічэння выдаткаў на войска, спецслужбы і паліцыю. Выступае за абмежаванне замежных інвестыцый і за гандлёвую дамову паміж ЕС і Канадай.

У час прэзідэнцкай кампаніі 2017 года казаў аб неабходнасці правесці глыбокія рэформы, якіх Францыя не ведала ўжо болей за 30 гадоў.

Крыніцы

Спасылкі

Emmanuel Macron — En Marche!

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2017) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2022) Катэгорыя:Прэзідэнты Францыі