Галоўны Рынак () — плошча ў польскім Кракаве, з'яўляецца цэнтрам . Сфарміравана ў XIII стагоддзі. Займае тэрыторыю каля 40 000 м², з'яўляецца адной з найбуйнейшых сярэднявечных плошчаў у ЕўропеBrian Walters, Fallen: My travels in Ireland and eastern Europe, p.199The Rynek and its Environs .
Мае квадратную форму, з даўжынёй бакоў каля 200 метраўHsyjr и его окрестности (англ.) , на ёй знаходзяцца палацы і цэрквы. У цэнтры размешчаны суконныя рады, перабудаваныя ў 1555 годзе ў стылі італьянскага рэнесансу. З боку ад суконных радоў стаіць раманскі і 1898 года, на другім баку — вежа ратушы. Над плошчай узвышаюцца гатычныя вежы Марыяцкага касцёла.
Гісторыя
З’яўляўся гандлёвай плошчай. Кракаў быў разбураны ў 1241 годзе Залатой Ардой, а ў 1257 годзе пры Баляславе V атрымаў Магдэбургскае права, у выніку яго гандлёвае значэнне ўзрасло. У гэты перыяд плошча набыла свае цяперашнія абрысы. На ёй першапачаткова размяшчаліся шматлікія нізкія рынкавыя павільёны, адміністрацыйныя будынкі і кальцавая дарога. Казімір Вялікі загадаў пабудаваць першапачаткова гатычныя суконныя рады і ратушу, якая заняла прыкладна чвэрць плошчы (знесена ў 1820 годзе). Кракаў на той час быў сталіцай Каралеўства Польскага, з 1387 года з’яўляўся членам Ганзы і быў еўрапейскім цэнтрам гандлюBreslau und Krakau im Hoch- und Spätmittelalter, S. 243.
Акрамя гандлёвых функцый, Галоўны Рынак быў сведкам многіх гістарычных падзей. Дзякуючы свайму размяшчэнню на Каралеўскім шляху, тут праходзілі ўрачыстыя цырымоніі, якія наведвалі дыпламаты і высокапастаўленыя замежныя госці на шляху ў Вавель. Казімір Вялікі склікаў тут у 1364 годзе ў Кракаўскі з’езд, на якім сабраліся арыстакраты з усёй Еўропы. З нагоды выйграных бітваў з Вялікім княствам Маскоўскім у 1514 годзе літоўскі князь Канстанцін Астрожскі праводзіў тут парад перамогі, і ў 1531 годзе польскі шляхціц Ян Амор Тарноўскі адзначаў на плошчы новую перамогу. 10 красавіка 1525 года герцаг Альбрэхт прынёс на плошчы васальную прысягу польскаму каралю Жыгімонту I, што адлюстравана на карціне . Кароль Ян III Сабескі тут святкаваў сваю перамогу над Асманскай імперыяй пасля Венскай бітвы 1683 года.
Пасля таго, як Жыгімонт III перанёс у 1596 годзе польскую сталіцу з Кракава ў Варшаву, у Кракаве па-ранейшаму праводзіліся каранацыі і каралеўскія пахаванні. 24 сакавіка 1794 года Тадэвуш Касцюшка прыняў на Галоўным Рынку прысягу да вызвалення і аднаўлення незалежнасці Польшчы, што паклала пачатак паўстанню Касцюшкі.
Падчас ў Другой сусветнай вайне плошчу перайменавалі ў Адольф-Гітлер-Плац. Помнік Адаму Міцкевічу быў разбураны, яго аднавілі пасля вайны.
У 1978 годзе плошча як частка старога горада была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Плошча сёння На плошчы мноства рэстаранаў і кафэ. У склепе царквы Святога Адальберта дзейнічае невялікі археалагічны музей. Таксама ў падвальным памяшканні будынка, званага «» дзейнічае кабарэ «». Антон Хавелка адкрыў у 1876 годзе кафэ «Пад пальмай», якое дзейнічае і цяпер.
Галоўны Рынак з'яўляецца арэнай шматлікіх грамадскіх мерапрыемстваў і ўрачыстасцяў. Да іх ставяцца штогадовыя , , гала-канцэрты і вялікае святкаванне Новага года.
Фота
Катэгорыя:З'явіліся ў 1257 годзе Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Польшчы Катэгорыя:Кракаў Катэгорыя:Плошчы Польшчы