Лубя́нскае вадасхо́вішча — вадасховішча ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, за 2Республиканская комплексная схема размещения рыболовных угодий — ГРОДНЕНСКАЯ область км у напрамку на поўдзень ад вёскі Лубянка, за 40 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Свіслач, на рацэ Лубянка (Парахаўня).

Створана ў 1978 годзе. Плошча паверхні 0,74 (0,62) км². Даўжыня 1,85 (1,25, 1,4) км, найбольшая шырыня 2 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя — 1,4 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,04 млн м³. Сярэдні гадавы сцёк 0,76 млн м³. Плошча вадазбору 18 км.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах рэгулявання сцёку, рыбагадоўлі і добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі.

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ясельды Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе