До́брае возера — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на пойме ракі Дняпро, 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Рагачоў, за 2,5 кмАгульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» на ўсход ад аграгарадка Лучын, за 3 км на захад ад вёскі Ходасавічы.

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Сярэдняя глыбіня 2,1 м. Аб’ём вады ў возеры 1 млн м³. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень.

У паўночнай і паўднёвай частках возера злучаецца ручаямі са старыцамі і ракой Дняпро.

Літаратура

Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года.

Катэгорыя:Азёры Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра