Акупацыі Грэцыі краінамі «восі» () пачалася ў красавіку 1941 года пасля таго, як нацысцкая Германія ўварвалася ў Грэцыю, каб дапамагчы свайму саюзніку, фашысцкай Італіі, якая была ў стане вайны з Грэцыяй з кастрычніка 1940 года. Пасля , уся Грэцыя была акупаваная да чэрвеня 1941 года. Акупацыя мацерыковай частцы працягвалася да таго часу, пакуль Германія і яе саюзнік Балгарыя не былі вымушаныя адступіць пад ціскам Саюзнікаў у пачатку кастрычніка 1944 года. Тым не менш, нямецкія гарнізоны заставаліся на Крыце і іншых астравах Эгейскага мора, пакуль пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны ў Еўропе яны не здалі гэтыя астравы ў маі-чэрвені 1945 года.

Фашысцкая Італія абвясціла вайну і ўварвалася ў Грэцыю ў кастрычніку 1940 года, але грэчаскай арміі першапачаткова ўдалося адціснуць сілы захопніка ў суседнюю Албанію, тады італьянскі пратэктарат. Нацысцкая Германія была вымушана ўмяшацца на баку свайго саюзніка. У той час як вялікая частка грэчаскай арміі дыслакавалася на албанскім фронце, каб адбівацца ад італьянскіх контратак, у красавіку 1941 года пачаўся імклівы нямецкі бліцкрыг, і да чэрвеня Грэцыя пацярпела паражэнне. Як вынік, урад Грэцыі сышоў у выгнанне, а ў краіне было створаны калабарацыйны марыянеткавы ўрад «восі». Акрамя таго, грэчаская тэрыторыя была падзелена на акупацыйныя зоны ў падпарадкаванні дзяржаў «восі». Немцы ўзялі пад кіраванне найбольш важныя рэгіёны краіны, у тым ліку Афіны, Салонікі і найбольш стратэгічна важныя астравы Эгейскага мора. Іншыя рэгіёны краіны былі аддадзены нямецкім саюзнікам, Італіі і Балгарыі.

Акупацыя разбурыла грэчаскую эканоміку і прывяла да жахлівых гуманітарных наступстваў. Яна прывяла да каласальнага разбурэння прамысловасці (80 % якой было знішчана), інфраструктуры (28 % знішчана), партоў, дарог, чыгунак і мастоў (90 %), лясных і іншых прыродных рэсурсаў (25 %)http://www.truth-out.org/speakout/item/24456-the-math-of-mass-starvation-and-murder-germany-in-greece-during-world-war-ii http://www.newsbeast.gr/greece/arthro/796214/oi-megales-katastrofes-kai-to-germaniko-hreos-stin-ellada-mesa-apo-dokoumeda і страт сярод грамадзянскага насельніцтва ()Gregory, Frumkin.. Толькі ў Афінах больш за 40 000 мірных жыхароў загінулі ад голаду, дзесяткі тысяч чалавек загінулі з-за рэпрэсій з боку нацыстаў і калабарантаўMazower (2001), p. 155. У той жа час было сфарміравана . Групы супраціўлення пачалі партызанскія вылазкі супраць акупацыйных дзяржаў, змагаліся з калабарацыянісцкімі  і стварылі вялікую шпіёнскую сетку. Да канца 1943 года групы супраціўлення, пачалі барацьбу паміж сабой. Пасля вызвалення мацерыковай часткі краіны ў кастрычніку 1944 года Грэцыя апынулася ў стане крайняй палітычнай палярызацыі, якая неўзабаве прывяла да пачатку . Наступная грамадзянская вайна дала магчымасць многім вядомым нацысцкім калабаратарам не толькі пазбегнуць пакарання (з-за іх антыкамунізму), але і ў выніку стаць правячым класам пасляваеннай Грэцыі, пасля паражэння камуністаўGiannis Katris, The Birth of Neofascism in Greece, 1971Andreas Papandreou, Democracy at Gunpoint (Η Δημοκρατία στο απόσπασμα).

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Грэцыі Катэгорыя:1940-я гады ў Грэцыі Катэгорыя:Грэцыя ў Другой сусветнай вайне