Канстанцін фон Эканома (21 жніўня 1876, Брэіла — 21 кастрычніка 1931 г., Вена) — аўстрыйскі неўролаг грэчаскага паходжання.

Біяграфія Канстанцін фон Эконома нарадзіўся ў румынскім горадзе Брэіла у багатай дваранскай сям'і. Неўзабаве разам з сям'ёй пераехаў у аўстрыйскі Трыест, дзе прайшло яго дзяцінства. У 1893 годзе паступіў у Венскі політэхнічны універсітэт і спачатку вучыўся на інжынера. Праз два гады стаў вучыцца на медыка. У 1901 годзе скончыў медыцынскі факультэт Венскага універсітэта. З 1900 па 1903 год быў асістэнтам у фізіёлага . Вучыўся ў Мюнхене ў Эміля Крепеліна. З 1906 года працаваў у Вене на кафедры псіхіятрыі асістэнтам Юліуса Вагнер-Яўрэга.

З'яўляўся адным з першых лётчыкаў у Аўстрыі. З 1910 года быў прэзідэнтам аэраклуба. Падчас Першай сусветнай вайны служыў пілотам, а затым ваенным лекарам. З 1920 года і да канца жыцця — прафесар кафедры неўрапаталогіі і псіхіятрыі медыцынскага факультэта Венскага універсітэта. З 1928 года з'яўляўся старшынёй Венскага таварыства псіхіятраў. У 1931 годзе адкрыў аддзяленне для вывучэння галаўнога мозгуEconomo, K. (1932) Constantin Freiherr von Economo. Wienn^ Mayer & Co..

Памёр у 1931 годзе ад сардэчнага прыступуProfesor Economo. In: Die neune zeitung, 22. Oktober 1931, S. 3.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваў каля 150 артыкулаў і кніг. Устанавіў наяўнасць цэнтра галаўнога мозгу, які адказвае за глытанне і дыханне. Займаўся вывучэннем парушэнні сну, распрацаваў тэорыю сну Апісаў эпідэмічны летаргічны энцэфаліт, пасля названы яго імем. У 1925 годзе сумесна з Георгам Н. Каксінасам распрацаваў схему цытаархітэктонікі кары паўшар'яў галаўнога мозгу (карта Эканома—Каскінаса). Згодна з гэтай схеме, паверхня кожнага паўшар'я дзеліцца на 7 доляй і 109 палёў

Памяць У 1932 годзе ў яго гонар быў названы завулак у венскім раёне Фаварытэн. У 1966 годзе ў двары Венскага ўніверсітэта быў усталяваны бюст Канстанціна фон Эканома Van Bogaert, L., Théodoridès, J. (1979). Constantin von Economo. The Man and the scientist. Wien: Verlag der Österreichen akademie der Wissenschaften ISBN 3-7001-0284-4.. У 1976 годзе, да 100-годдзя з дня яго нараджэння, у Аўстрыі была выпушчаная памятная маркаHaas, L.F. (2002). Neurological stamp. Constantin von Economo. In: Journal of Neurology, Neurosurery, and Psychiatry, 73, 81..

Сачыненні Die Cytoarchitektonik der Hirnrinde des erwachsenen Menschen, W.— B., 1925 (совм. з G. N. Koskinas). Zellaufbau der Grosshirnrinde des Menschen, B., 1927. Die Encephalitis энцэфаліт, B.—W., 1929.

Літаратура Marburg O. Konstantin Economo Freiherr von San Serff, Dtsch. Z. Nervenheilk., Bd 123, S. 219, 1931. Stransky. Зн. Constantin von Economo, у кн.: Grosse Nervenärzte, Bd 2, Stuttg., 1959. Kutlik I. Ste vyrocle narodenia Constantina Eoconoma, Bratlsl. lek. Listy, sv. 66, s. 110, 1976.

Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Медыкі Аўстрыі Катэгорыя:Лётчыкі Аўстрыі