Маку́ха — пабочны прадукт адціскання алею прэсаваннем з насення алейных культур (сланечніку, рапсу, соі, лёну, аніса і іншых). Ужывалі як дэсерт або лёгкую закускуКотляревський І. Енеїда / ком. О. Ставицького; мал. А. Базилевича. — Київ: Радянська школа, 1989.. У Непале макуху грэцкага арэха ўжываюць у кулінарыі, таксама прыкладваюць да лба пры галаўных болях.Manandhar, Narayan P (April 1, 2002). У некаторых рэгіёнах выкарыстоўваюць як кацельнае паліва, для чаго макуха цалкам прыдатная, таксама зніжае кошт атрыманай энергіі.Clay, Jason W (January 1, 2004).

Пабочны прадукт пасля экстрагавання алею растваральнікамі называецца шротам. Тлушчу ў макусе — 7-10 %, у шроце — 2,5 %.

Ужываецца як дабаўка ў корм жывёлам. Рыбакі выкарыстоўваюць макуху як прынаду для рыб.

Крыніцы

Катэгорыя:Корм Катэгорыя:Украінская кухня