Аўра́н ле́кавы (Gratiola officinalis) — від травяністых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым або прыўзнятым сцяблом вышынёй 15—60 см і паўзучым карэнішчам. Лісце лінейна-ланцэтнае. Кветкі белыя, званочкавыя, адзіночныя, у пазухах лісця, на даўгіх кветаножках. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — каробачка.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія Аўран лекавы распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца пераважна ў паўднёва-ўсходніх раёнах. Расце на балотах, заліўных лугах, па вільготных пясчаных берагах вадаёмаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе