Валынка — прадмесце Брэста. Размешчана ў Маскоўскім раёне. Гісторыя Узнікла ў XIII стагоддзі за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад гістарычнага Берасця на гандлёвым шляху на Валынь як рамеслена-гандлёвае паселішча, якое пазней прыйшло ў заняпад. Затым сельскае паселішча, жыхары якога займаліся земляробствам. У XIX стагоддзі ўвайшло ў склад Брэста. У 1921—1939 гадах называлася Траўгутава.

Забудова Забудова сядзібнага тыпу. Асноўныя вуліцы — Ковельская, Калгасная і інш. Тут размешчаны сярэдняя школа, магазіны і прадпрыемсты бытавога абслугоўвання паселішча.

Літаратура

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Брэста Катэгорыя:Маскоўскі раён (Брэст) Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста