Кіеўка — былы пасёлак. З 1929 года ў складзе Брэста.

Гісторыя Кіеўка ўзнікла ў 1870-я гады на ўсходняй ускраіне Брэста ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі на Ковель і Кіеў (адсюль і назва). Забудова была сядзібнай, вуліцы нядобраўпарадкаваныя. У пасёлку жылі рабочыя і служачыя чыгункі, рамеснікі, дробныя гандляры. Частка насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. У 1929 годзе ўвайшоў у склад Брэста.

У 1944—1948 гадах на Кіеўцы знаходзіўся лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 284.

З 1978 года ў Маскоўскім раёне Брэста.

Забудова Асноўныя вуліцы раёна — Войкава, Дварцовая, Калініна, Фруктовая, частка Пушкінскай, Сікорскага, Кіеўскай. Станам на 1987 год тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі, 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, кінатэатр «Маяк», стадыён «Лакаматыў», магазіны і прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя:Маскоўскі раён (Брэст)