Кавалёва (, ) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета. З 1958 года ў складзе Брэста.
Гісторыя Былы фальварак у Камянец-Жыравецкай воласці Брэсцкага павета. З 1940 года пасёлак, дзе жылі ваеннаслужачыя. Спачатку ў Пугачоўскім, у 1954—1958 гадах у Гершонскім сельсаветах Брэсцкага раёна. У 1958 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада.
Забудова Вёска стала працягам вуліцы Суворава ў горадзе. У 1980-я гады актыўна вялося будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў, пабудаваны завод «Цветатрон».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя:Маскоўскі раён (Брэст)