Амяльня́нская во́ласць  — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Вомельна.

Гісторыя

Амяльнянская воласць утворана ў 1860-х гадах. У 1880-х гадах уключала 9 сельскіх грамад (Амяльнянскае, Каменскае, Кляцішынскае, Клятнянскае, Любяцкае, Мацеевіцкае, Парэцкае, Сінчанскае, Церабуцкае, Шчыткавіцкае), 14 населеных пунктаў.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19..

У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. 13 снежня 1922 года перайменавана ў Кнорынскую воласць. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

Насельніцтва 1880-я гады — 4218 жыхароў 1919 год — 12 668 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Воласці Ігуменскага павета