Трае́цкая гара́ () — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны вакол Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у межах вуліц Куйбышава, Алаізы Пашкевіч, Максіма Багдановіча і Янкі КупалыАб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска .

Гісторыя

Пасля вайны, у 1949 годзе пачаліся працы па добраўпарадкаванні прылеглай да тэатра тэрыторыі па праекце І. Лангбарда, быў ліквідаваны Тэатральны праезд, які ішоў ад параднай лесвіцы цэнтральнага ўваходу тэатра да вуліцы Янкі Купалы — замест яго з’явілася Цэнтральная алея.

Падчас апошняй рэканструкцыі тэатра на галоўнай алеі быў размешчаны святлодынамічны каскадны фантан, струмені якога паўтараюць сілуэт самога будынка, з’явіліся дадатковыя алеі — Балетная і Оперная, якія былі ўпрыгожаны скульптурнымі групамі «Балет» (скульптар С. Гумілеўскі) і «Оперная муза» (скульптары Л. і С. Гумілеўскія)Большие перемены в Большом CКУЛЬПТУРНАЯ КОМПОЗИЦИЯ . Алеі асвятляюцца ліхтарамі, выкананымі ў стылі XVIII стагоддзяКак задумал Лангбард….

У чэрвені 2008 г. на новае месца пасля рэстаўрацыі быў перанесены помнік Максіму Багдановічу (скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч), які быў усталяваны ў скверы 9 снежня 1981 г. у гонар 90-годдзя са дня нараджэння класіка і да 2008 г. знаходзіўся насупраць галоўнага ўваходу ў тэатр. Месца для помніка абрана невыпадкова: праз вуліцу, якая носіць цяпер яго імя, стаяў дом, дзе нарадзіўся паэт120 лет со дня рождения Максима Богдановича.

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе, па гістарычнай назве плошчы — Траецкая гара, якая знікла ў 1930-я гады.

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Куйбышава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Алаізы Пашкевіч (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Янкі Купалы (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:Плошча Парыжскай Камуны (Мінск)