Ржышча (таксама іржышча, ржэўнік, іржэўнік) — ніжняя частка сцёблаў збожжавых культур пасля ўборкі ўраджаю.Значение слова «Жнивьё» в Большой советской энциклопедии

Для барацьбы з пустазеллем, якое застаецца на полі разам з іржышчам, і расце да наступлення маразоў, а таксама для барацьбы са шкоднікамі і ўзбуджальнікамі хвароб, схаванымі ў сцёблах, іржышча апрацоўваюць лушчэннем пасля ўборкі ўраджаю, пазней пры з’яўленні ўсходаў пустазелля поле глыбока ўзворваюць.

У раёнах з ветравой эрозіяй, суровымі і маласнежнымі зімамі, з мэтай перашкодзіць выдзіманне глебы і спрыяць затрыманню снегу, іржышча апрацоўваюць па безадвальнай тэхналогіі — глыбокарыхлільнікамі або культыватарамі-пласкарэзамі, што дазваляе захаваць на паверхні поля да 85-90 % іржышча.

Цэлюлоза складае каля 50-70 % сухога рэчыва іржышча і з’яўляецца галоўным кампанентам у стварэнні перагною.

Для пераадолення праблем з эрозіяй глеб у большасці краін Амерыкі ўжываецца тэхналогія No-till, якая прадугледжвае пасеў па ржышчы без заворвання яго плугам.Журнал «Сельскохозяйственные вести» Технология NO-TILL, стерня и питание почвы

Пазбегнуць пасляўборачнага лушчэння іржышча дазваляе выкарыстанне гербіцыдаў, у тым ліку прэпаратаў з гліфасатам. Для павышэння іх эфектыўнасці у засушлівыя гады ўжываюць дыскаванне іржышча, якое стымулюе адрастанне асотаў і аднагадовага пустазелля.Особенности осеннего применения глифосат-содержащих гербицидов в Беларуси. Сорока С. В., директор РУП «Институт защиты растений» Национальной академии наук Беларуси, Минск. // Поле Августа :газета. — 2006. — № 7.

Галерэя

Крыніцы

Катэгорыя:Земляробства Катэгорыя:Травы