Ягор Хвалько (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца азербайджанскага клуба «Кяпаз» з Гянджы.
Клубная кар’ера Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, пазней трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль. У першай палове 2016 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»Футбол. "Неман" отдал в аренду Носко, Квенцера и Хвалько, дзе замацаваўся ў аснове і быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне.
Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Нёман», да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай гродзенцаў. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, пазней стаў трапляць у асноўную каманду. 7 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (3:0). Пазней замацаваўся ў цэнтры абароны гродзенцаў.
У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца сезона 2018"Неман" продлил контракт с Хвалько. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак са жніўня стаў гуляць пераважна за дубль.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на тры гады і адначасова быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»"Неман" продлил контракт с Хвалько и отдал его в аренду "Лучу". Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У першай палове сезона 2019 нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, са жніўня стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных.
У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў трэніравацца з «Нёманам» і пачаў яго складзе сезон 2020. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, з мая 2020 года не з’яўляўся на полі.
У лютым 2021 года пачаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком камандыХвалько стал игроком дзержинского "Арсенала". Замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы, па выніках сезона 2022 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Арсенал» і неўзабаве далучыўся да азербайджанскага «Кяпаза»Егор Хвалько перешел в азербайджанский "Кяпаз". У чэрвені 2023 года падоўжыў кантракт з «Кяпазам» яшчэ на год.
Міжнародная кар’ера У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У лістападзе 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі, але тады з-за траўмы так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 31 мая 2017 года, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Нёман 21 1 2016 (1) дубль Нёман 15 0 2016 (2) Д2 Ліда 11 0 2017 Д1 Нёман 18 0 2018 Д1 Нёман 19 0 2019 Д1 Дняпро 14 0 2020 Д1 Нёман 1 0 2021 Д2 Арсенал 27 5 2022 (1) Д1 Арсенал 13 1 2022/23 Д1 Кяпаз 27 2
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Кяпаз