West Records — лэйбл гуказапісу ў Рэспубліцы Беларусь.
Дзейнасць Кампанія займаецца выпускам і прасоўваннем рэлізаў беларускіх гуртоў і выканаўцаў. Пад маркай West Records выйшла большасць найбольш папулярных беларускіх запісаў 2000-х, сярод якіх айчынны трыбьют Depeche Mode, альбомы J:морс, , Atlantica, Аляксея Хлястова, Нестандартного Варианта, IQ48, N.R.M., Крамбамбулі, Без Билета, Hair Peace Salon разам з Jitters, Open Space ды шмат іншых. Пры гэтым у сваім каталогу лэйбл імкнецца прадставіць максімальна шырокі спектр беларускай музыкі, ад ска да оперы.
West Records таксама з'яўляецца дыстрыб'ютарам на тэрыторыі Беларусі каталогаў сусветна вядомых лэйблаў: Sony BMG, Universal, EMI. Кампанія распаўсюджвае ліцэнзійную прадукцыю ўсіх буйных расійскіх кампаній, сярод якіх «Мистерия Звука», «Монолит», «Мегалайнер», «CD Land», «Никитин» і шматлікія іншыя. Актыўная дзейнасць West Records у вобласці дыстрыб’юцыі спрыяе сталаму павялічэнню долі ліцэнзійнай прадукцыі на беларускім рынку.
Як паведамляла Алена Акунда з «Беларускай газеты» ў 2003 годзе, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь наклаў штраф на суму больш за $600000 на кампанію за парушэнні ў яе фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
У 2010 годзе лэйбл разам з парталам TUT.BY ладзіў «» з удзелам айчынных дзеячаў шоу-бізнесу.
Прызнанне Па выніках уручэння рэдакцыйных узнагарод музычным парталам Experty.by тройчы запар прызнаваўся лепшым рэкард-лэйблам (у 2008, 2009 і 2010 гадах).
Алег Клімаў, экс-галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», як калумніст БелаПАН у 2010 годзе назваў лэйбл, у чыім каталозе пасрэдныя альбомы сустракаюцца рэдка, выдатным.
Спасылкі West Records на Prastora.by
Катэгорыя:Музычныя лэйблы Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска