Анатоль Шумчанка (нарадзіўся Анатоль Шумчанка сустракае дзень народзінаў у турмеХотел стать президентом: пять фактов о предпринимательском лидере Анатолии Шумченко, г. Мінск) — лідар прадпрымальнікаў, старшыня прадпрымальніцкага грамадскага аб'яднання «Перспектыва».
Біяграфія Вучыўся ў ПТВ-222 гандлю, скончыў камерцыйны Міжнародны гуманітарна-эканамічны універсітэт.
У 22 гады быў прадаўцом на рынку «Дынама». Праз пэўны час сам стаў прадпрымальнікам.
На сённяшні час бізнэсу не мае, замаймаецца грамадскай дзейнасцю.
Сям'я: жана — Вольга, дачка — Ганна.
Грамадская дзейнасць Узначальваў «Аб'яднаную раду прадпрымальнікаў»Хотел стать президентом: пять фактов о предпринимательском лидере Анатолии Шумченко .
Гэтая арганізацыя была ўтварана ў верасні 2002 г. пасля масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў летам і восенню 2002 года, накіраваных супраць уціску з боку дзяржавы іх эканамічных правоўНаша история .
12 сакавіка 2003 года было зарэгістравана грамадскае аб'яднанне «Перспектыва», кіраўніком якой стаў А.Шумчанка.
17 лютага 2006 года аб'яднанне прайшло перарэгістрацыю.
У першыя гады сваёй грамадскай дзейнасці А.Шумчанка актыўна меў зносіны з апазіцыйнымі палітыкамі: ён разам з М. Статкевічам быў ініцыятарам стварэння аб'яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая так і не ўзнікла. А «Перспектыва» ўваходзіла ў кааліцыю партый і арганізацый, якія ставілі мэтай ўступленне Беларусі ў Еўрасаюз.
З цягам часу А.Шумчанка адышоў ад палітычных патрабаванняў, сканцэнтраваўся на праблемах прадпрымальнікаў. Так, ён адмовіўся ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмсілаў па выбарах адзінага кандыдата ад апазіцыі ў 2005 годзе.
Пераслед за грамадскую дзейнасць Падчас восеньскага пратэста 2003 супраць зносу кіёскаў і пазбаўлення прадпрымальнікаў крыніцы даходу, быў арганізаваны пікет каля адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, у выніку чаго А.Шумчанка быў арыштаваны на 5 сутак Наша история .
1 студзеня 2005 г. ўвайшло ў сілу Пагадненне паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь «Аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг»
ІП павінны былі выплачваць падатак на даданую вартасць, які складаў 18 % ад цаны тавару.
1 сакавіка 2005 г. некалькі тысяч прадпрымальнікаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з патрабаваннем адмены падатку. А. Шумчанка быў арыштаваны і асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак па заканчэнні тэрміну на волю не выйшаў.
11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Мінска ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў збіцці сукамерніка падчас адбыцця адміністрацыйнага арышта. Абвінавачанне прад'яўлена па арт. 339 ч. 1 Крымінальнага кодэкса — хуліганства.
18 сакавіка 2005 г. Анатолю Шумчанку прад'яўлена абвінавачаньне па арт. 331 КК РБ — хуліганстваАгляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. ПЦ "Вясна ". — Менск, 2006 г. С.54.
Праваабаронцы палічылі яго крымінальную справу палітычна матываванайАгляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. ПЦ "Вясна ". — Менск, 2006 г. С.45-58.
31 сакавіка 2005 г. А. Шумчанка быў вызвалены з Мінскага следчага ізалятара паводле пастановы Мінскай пракуратуры, якая спыніла крымінальную справу супраць яго з прычыны «малой значнасці злачынства».
З 1 студзеня 2008 года ўвайшоў у дзеянне ўказ прэзідэнта № 760, паводле якога індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) былі пазбаўленыя права наймаць работнікаў не з ліку блізкіх сваякоў (ня больш за тры чалавекі). Гэты ўказ пакінуў без сродкаў да існавання вялікую колькасць людзей, якія займаліся ў сферы дробнага бізнэсу. Акрамя таго, ён закрануў і простых грамадзянаўАгляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе.
Спробы прадпрымальніцкіх лідараў наладзіць з уладамі перамовы вынікаў не далі, індывідуальныя прадпрымальнікі выйшлі на вуліцы.
У студзені 2008 года прайшлі буйныя вулічныя акцыі прадпрымальнікаў. Галоўнай з іх быў мітынг 10 студзеня 2008 года, калі прадпрымальнікі накіравалі дэлегацыю ў Адміністрацыю прэзідэнта і арганізавалі несанкцыянаванае шэсце да Дому ўрада.
Тады А. Шумчанка ў Адміністрацыі прэзідэнта сустракаўся з загадчыцай галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Інай Мядзведзевай.
Пасля вяртання А. Шумчанка з перамоў яго затрымалі і асудзілі на 15 сутак.
Таксама вынікам гэтага мітынгу была «справа 14-ці»: 14 маладзёжных актывістаў А.Кім, М.Пашкевіч, М. Крываў, У. Сяргееў, А. Койпіш, Т. Цішкевіч, А.Стральцоў, А. Бондар, А.Дубскі, А.Чарнышоў, М. Субач, П. Вінаградаў, М. Дашук, А. Баразенка былі асуджаныя да розных тэрмінаў абмежавання волі. Усе яны былі прызнаныя палітвязняміЦі зробяць палёгку для ІП?.
27 чэрвеня 2013 г. ў Мінску каля 12 гадзін супрацоўнікі міліцыі затрымалі А.Шумчанку і журналістаў, якія накіроўваліся ў гандлёвы цэнтр «Паркінг», дзе страйкавалі прадпрымальнікі. А.Шумчанка разам з прадпрымальнікамі планаваў перадаць патрабаванні дробнага бізнесу ў Дэпартамент прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі. Праз 2 гадзіны журналісты былі адпушчаны, на А.Шумчанку — складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння — арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, і ў гэты ж дзень суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў яго на пяць сутак арыштуАгляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі Правы чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2013.
За ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў каля будынка Міністэрства падаткаў і збораў, які прайшоў 14 сакавіка 2016 года у Мінску А. Шумчанка пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь (3 млн 150 тыс. рублёў)Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2016 Штрафы за мітынг прадпрымальнікаў.
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі