Бенька, сапр. Святла́на Ва́цлаваўна Бень (нар. 20 чэрвеня 1975, Віцебск, Беларуская ССР) — беларуская музыка, спявачка, тэатральная рэжысёрка, акцёрка, аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі. Называе сябе найперш паэтамhttps://www.youtube.com/watch?v=Zi0lxEMTHSI. Шматгадовы лідар гурта «Серебряная свадьба». З 2022 года жыве ў Берліне.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў.
Пастаноўшчыца некалькіх спектакляў у віцебскім лялечным тэатры «Лялька». Працавала рэжысёрам у Беларускім дзяржаўны тэатры лялек («Пэпі Доўгаяпанчоха», «Жудасны спадар Ау», «Хатні вожык», Vermes («Чарвякі») і іншыя). Стваральніца лялечнага тэатра «Картонка».
З 2005 — лідар фрык-кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба», з якім дала мноства канцэртаў у розных краінах свету і запісала некалькі альбомаў. Альбом «Сердечная мускулатура» (2011) атрымаў найвышэйшыя адзнакі экспертаў Experty.by. З 2016 года, калі гурт «Серебряная свадьба» сышоў у «бестэрміновы адпачынак»https://news.tut.by/culture/528925.html , шмат часу аддае тэатральным праектам, такім як «Из жизни насекомых»http://www.teart.by/ru/about/archive/iz-zhizni-nasekomyh.html (спектакль паводле твораў Мікалая Алейнікава). Выступала ў складзе «Мікракабарэ» з Арцёмам Залескімhttp://newsru.co.il/rest/07may2017/wedding.html. У 2017 годзе музыкі ўзялі ўдзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія», запісаўшы кампазіцыю на вершы Ізі Харыкаhttps://www.youtube.com/watch?v=gnoiDSQ7JD8.
У 2020 годзе Бенька не раз выступала на нефармальных «дваровых» канцэртах у розных раёнах Мінска — з гуртом «Разбітае сэрца пацана» і з іншымі музыкамі. З лета 2021 года супрацоўнічае з берлінскай артысткай Галяй Чыкісhttps://sunwoofer.timepad.ru/event/1841147/, з якой у 2022 годзе запісала альбом «Приём!». Пазней пачала выступаць таксама з Сяргеем Навіцкім у складзе дуэта «WTBSK» (першы сольны канцэрт адбыўся ў Варшаве ў лістападзе 2024 года).
Дыскаграфія
Сольныя альбомы Приём! (2022, сумесна з Галінай Чыкіс) (2026, сумесна з «»)
Дуэт WTBSK Сінглы
Tut Nikomu Nie Mesca (2024) Yamka (2025)
У зборніках
Heler Papir / Светлая папера (зборнік "Yiddish Veršes" (2025))
Удзел у іншых праектах Зборнік "СмешКаверФест" (2021), песня "Право на одиночество"
Спасылкі Стихи.ру Бенька
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Імігравалі ў Германію з Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі