Вуліца Ціміразева — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Названа ў гонар Клімента Ціміразева (1843—1920), расійскага прыродазнаўцы.
Размяшчэнне Вуліца пачынаецца на скрыжаванні з вуліцамі Кальварыйская і Клары Цэткін, перасякае вуліцу Максіма Танка, Бранявы завулак, вуліцу Амуратарскую, Слаўны завулак, праспект Машэрава, вуліцы Дамашэўскую, Даватара, Рэпіна, Панфілава, Татарскую, Ігнаценкі, завулак Ціміразева, вуліцы Сапёраў, Арлоўскую, Вясёлкавую, Нарачанскую, Мястраўскую, Камайскую, Баторынскую, Ратамскую і заканчваецца каля скрыжавання з Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай.
Забудова № 65а — Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (Нарачанская вуліца, 8) — (архітэктары І. А. Скарабагатая, Я. С. Урбан, канструктар В. Ф. Ярмошына)МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск)