«Праспект Міру» (, ) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Праектуемай № 3 і Жукоўскага, паміж станцыямі «Козырава» і «Лакаматыўная». Стане перасадачнай станцыяй на «Аэрадромную» лініі Зялёны Луг.
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна была пазначана як «Мінск-Мір»Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна . У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана гэтую ж назвуВынікі галасавання . Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, па назве раёна Мінск-Мір, які плануецца ўзвесці на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1. У час галасавання была адзначана накрутка галасоў за гэтую назвуЗа назву станцыі метро «Мінск-Мір» ідзе накрутка галасоў.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Праспект Міру»Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро, па назва праектуемай вуліцы ў раёне Мінск-МірУ Менску зьявяцца вуліца Брацкая, праспэкт Міру і парк Пісьменьнікаў.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск)