Віталь Стахіевіч (нарадзіўся 9 верасня 1980, Мінск) — беларускі піяніст.
Біяграфія У 1993—1999 гадах вучыўся ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 1999—2004 гадах — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і ў 2004—2007 гадах — у Амстэрдамскай кансерваторыі. Вучань беларускай піяністкі Зоі Качарскай і нарвежскага піяніста Хокана Аўстбё.
Лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў у Вільнюсе, Антверпене (Бельгія), Таранта (Італія), Мар'янскіх Лазнях (Чэхія); дыпламант нацыянальнага конкурсу ў Нідэрландах.
Двойчы браў удзел у Мінскім міжнародным конкурсе піяністаў. У 2000 годзе іграў на першым і другім турах, атрымаў дыплом за найлепшае выкананне абавязковага твору беларускага кампазітара (Ганна Кароткіна. «Легенда пра караля Стаха»), падзяліўшы яго з двума іншымі ўдзельнікамі. У 2005 годзе прайшоў у фінал і атрымаў дыплом. Ад 2004 года стала жыве ў Нідэрландах.
Дыскаграфія У 2001 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на італьянскай фірме Agora з творамі Франца Шуберта: Экспромт, D964 №1 6 Музычных момантаў, D780 Саната ля мінор, D784
Выконваў партыю фартэпіяна на кампакт-дыску De Sneeuwman, супольны запіс з Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.
У 2008 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на галандскай фірме EDS-Music з творамі Сяргея Пракоф'ева: Чацвёртая Саната, тв.29 Шостая Саната, тв.82 Сёмая Саната, тв.83
Канцэртнае жыццё Выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі, Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Мексікі, Еўрапейскім фестывальным аркестрам (Бельгія) і Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.
Аснову рэпертуара Віталя Стахіевіча складаюць творы Шуберта, Шапена, Ліста, Пракоф'ева, Рахманінава. Выступае з канцэртамі ў Беларусі і за мяжой.
Спасылкі Афіцыйная старонка — блог у «Жывым дзённіку»
Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі