Мікалай Іванавіч Сталяро́ў (20 мая 1919, Крычаў — 14 жніўня 1985, Троіцк) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 629-га знішчальнага авіяцыйнага палка 102-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі войскаў СПА тэрыторыі краіны, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Крычаў Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні(цяпер горад Магілёўскай вобласці). Рускі.
З дзяцінства жыў у Ленінградзе. Скончыў 7 класаў і школу ФЗВ. Працаваў судовым зборшчыкам.
У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. У дзеючай арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны — з пачатку баявых дзеянняў.
У ходзе Сталінградскай бітвы здзейсніў 127 баявых вылетаў, правёў 38 паветраных баёў. Асабіста збіў 6 і ў групе — яшчэ 4 самалёты праціўніка. Эскадрылля лейтэнанта Сталярова прыняла ўдзел у 39 паветраных баях, не страціўшы ні аднаго самалёта.
У 1960 годзе звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у горадзе Троіцк Чалябінскай вобласці.
Памёр 14 жніўня 1985 года. Пахаваны ў горадзе Троіцк.
Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 лютага 1943 «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза; ордэн Леніна; ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені; два ордэны Чырвонай Зоркі; медаль «За баявыя заслугі»; медаль «За абарону Сталінграда»; медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»; медалі.
Памяць У горадзе Троіцку на доме, у якім жыў Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама на Алеі Герояў яму ўстаноўлены бюст.
Літаратура
Спасылкі
Сталяроў Мікалай Іванавіч. Столяров Николай Иванович // Красные Соколы
Столяров Николай Иванович // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР