Я́зыльскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Языль.
Геаграфія Языльскі сельсавет мяжуе з Дражнаўскім і Пасецкім сельсаветамі Старадарожскага раёна, Урэцкім сельсаветам Любанскага раёна, Сорагскім сельсаветам Слуцкага раёна.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. У 1978 годзе скасавана вёска СмалярняРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Горкі, пасёлак Пралетарскі, вёскі Бярэзінка, Вуглы, Добрынка, Забалацце, Зарэчнае, Мядзведня, Навасёлкі, Пад’яменец, Паськава Горка, Селішча і Солан)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзяць: аграгарадок Горкі аграгарадок Языль пасёлак Пралетарскі вёска Асяродак вёска Аточка вёска Баравікі вёска Барок вёска Бярэзінка вёска Вуглы вёска Вярхуціна вёска Добрынка вёска Забалацце вёска Зарэчнае вёска Клятное вёска Крычын вёска Лескі вёска Мядзведня вёска Навасёлкі вёска Пад'яменец вёска Паськава Горка вёска Рабак вёска Селішча вёска Солан вёска Урбанаўка вёска Якавіна Града
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаўБелорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1323 чалавекі, з іх 91,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 1937 чалавек.
Вытворчая сфера КУП «Языль» Паськава-Горацкае лясніцтва ПС-750 ААТ «Асвіца» ААТ імя Скварцова і Маёрава.
Сацыяльна-культурная сфера Ахова здароўя: сельская ўрачэбная амбулаторыя ў аг. Языль, фельчарска-акушэрскія пункты ў в. Навасёлкі, Паськава Горка, Рабак, Солан. Адукацыя: сярэднія агульнаадукацыйныя школы ў аг. Языль і Горкі, яслі-сады ў аг. Языль і Горкі. Культура: цэнтр культуры і адпачынку ў аг. Языль і Горкі, сельскія бібліятэкі-клубы ў в. Рабак і Солан, сельскія бібліятэкі ў аг. Языль і Горкі і ў в. Вярхуціна.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе