Во́лма, Валмянка — рака ў Дзяржынскім і Валожынскім раёнах Мінскай воласці Беларусі, левы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).
Назва
Паводле М. Фасмера, назва ракі Волма роднасная ст.-інд. ūrmís «хваля», авест. varəmi- «хваля», ст.-в.-н. walm «гарачыня», англас. wielm «кіпенне, хваля, цячэнне»Фасмер М.. Этимологический словарь русского языка. Т. 1. Москва, 1986. С. 339..
Паводле Э. Мурзаева, назва Волма ад беларускага народнага геаграфічнага тэрміна волма «упадзіна», «паглыбленне», волміна «катлавіна», «вільготная ўпадзіна, якая паросла травой»Мурзаев Э. М.. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 126..
Паводле В. Жучкевіча, назва Волма паходзіць ад тэрміна волма «упадзіна ў пойме ракі», «пераўвільготненая прытэрасная паласа»Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 56..
Паводле У. Тапарова, назва Волма магла б адпавядаць ці прус. Wolmen, ці пруск. Almoyn, літ. almė «гной», almėti, elmėti «сачыцца», «струменіцца», літ. Almajà, Almajas, Elmė і да т. п.Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. — 1995. — С. 21..
Па іншы бок нёманска-дняпроўскага водападзелу другая Волма, прыток бярэзінскай Свіслачы. Па розныя бакі гэтага водападзелу таксама разнесеныя рэкі з назвамі Уса, Уша, Свіслач.
Гідраграфія Даўжыня ракі складае 44 кіламетры. Плошча вадазбору — 177 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 3 м/км. Сярэдні расход вады — 1,3 м³/с. Рака пачынаецца ў напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкі Дзяржынскага раёна. Упадае ў Іслач каля хутара Рудня (Валожынскі раён). Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Даліна ракі ў вярхоўі звілістая, трапецападобная, ніжэй вёскі Дудка Валожынскага раёна скрынкападобнай формы. Шырыня даліны складае 0,5—0,7 км. Схілы даліны спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10—20 метраў. Пойма ракі пад лугам. Шырыня поймы складае 20—50 метраў у вярхоўі і 120—200 метраў у ніжнім цячэнні. Рэчышча звілістае, каналізаванае ў верхнім цячэнні. Шырыня ракі ў межань складае 6—10 метраў. Берагі стромкія і абрывістыя. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
На рацэ гарадскі пасёлак Івянец. Каля ракі аграгарадок Волма, вёскі Зуёўка, Дзянісаўшчына, Валмечка (Дзяржынскі раён), Вірлавічы (Стаўбцоўскі раён), Дудка, Шыкуці, Замасцяны, Старынкі (Валожынскі раён). Каля аграгарадка Волма на рацэ плаціна і сажалка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области. Описание истоков рек в Минской области
Катэгорыя:Рэкі Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Іслачы