Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (ВКСР) — адукацыйная ўстанова вышэйшай і пасляўніверсітэцкай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя Найстарэйшая ў Расіі навучальная ўстанова для людзей, якія маюць вышэйшую адукацыю, якае за два гады дае прафесійную кваліфікацыю па спецыяльнасцях: кінадраматург, рэжысёр гульнявога і рэжысёр негульнявога кіно, рэжысёр-аніматар, прадзюсар.

У чэрвені 1956 года на кінастудыі «Масфільм» загадам Міністэрства культуры СССР па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам кінарэжысёра Івана Пыр'ева былі створаны «Вышэйшыя рэжысёрскія курсы».

25 мая 1960 года загадам Міністэрства культуры СССР былі ўтвораны «Вышэйшыя сцэнарныя курсы».

11 мая 1963 года «Вышэйшыя рэжысёрскія курсы» і «Вышэйшыя сцэнарныя курсы» былі аб'яднаны і ператвораны ў «Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў».

з 14 верасня 1995 года — «Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў».

Факультэты Рэжысёрскі факультэт Сцэнарны факультэт Факультэт прадзюсарства

Кіраўнікі 1960—1972 — М. Б. Маклярскі. 1972—1990 — І. А. Кокарава 1990—2001 — Л. У. Галубкіна 2001—2010 — А. М. Герасімаў з 2010 года — В. І. Суменава

Вядомыя выкладчыкі

Ралан Антонавіч Быкаў Георгій Мікалаевіч Данелія Андрэй Сяргеевіч Канчалоўскі Леў Аляксандравіч Куліджанаў Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў Уладзімір Якаўлевіч Матыль Юрый Барысавіч Нарштэйн Міхаіл Ільіч Ром Эльдар Аляксандравіч Разанаў Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі Пётр Яфімавіч Тадароўскі Фёдар Савельевіч Хітрук Мераб Мамардашвілі Леў Мікалаевіч Гумілёў Раман Рыгоравіч Вікцюк Алег Мікалаевіч Яфрэмаў Алег Паўлавіч Табакоў Сяргей Юр’евіч Юрскі

Вядомыя выпускнікі

Алесь Адамовіч — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Уладзімір Бутрамееў — беларускі пісьменнік, драматург. Георгій Мікалаевіч Данелія — савецкі і расійскі рэжысёр Іван Уладзіміравіч Дыхавічны — расійскі рэжысёр гульнявога кіно Рустам Ібрагімавіч Ібрагімбекаў — расійскі і азербайджанскі драматург і сцэнарыст Уладзімір Георгіевіч Колас — беларускі кінарэжысёр і педагог Васіль Барысавіч Ліванаў — расійскі акцёр і рэжысёр негульнявога кіно Павел Сямёнавіч Лунгін — расійскі рэжысёр гульнявога кіно Міхаіл Мікалаевіч Пташук — беларускі рэжысёр гульнявога кіно Яўген Барысавіч Рэйн — рускі паэт і празаік.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кінематограф СССР Катэгорыя:Кінашколы Расіі Катэгорыя:Універсітэты Масквы Катэгорыя:Кінашколы Масквы