«Drabadzi-drabada» — пяты студыйны альбом беларускага гурта Крамбамбуля які выйшаў 27 снежня 2011 года. Альбом прысвечаны еўрапейскім народным песням, якія выконваюцца як на беларускай мове, так і на мове арыгінала. У агульнай складанасці альбом запісаны на 10 мовах.

Пра альбом Па словах лідара гурта Лявона Вольскага, першапачатковая ідэя складалася ў тым, каб запісаць альбом беларускіх народных песень, але выканаць іх не як фолк, а ў якім-небудзь сучасным жанры. Пазней Вольскаму ў рукі трапіў зборнік з народнымі песнямі еўрапейскіх краін і яму падалася цікавай ідэя запісаць альбом еўрапейскіх народных песень, выкананых на беларускай мовеЛявон Вольскі: Шоў-біз і хрысціянскія законы мала сумяшчальныя / Euroradio.fm.

29 лістапада 2010 года ў студыі інтэрнэт-партала TUT.BY гурт Крамбамбуля ў сваім жывым выступе прадставіў публіцы большасць песень са свайго будучага альбомаНовая «Крамбамбуля»: Онлайн-канцэрт . 19 снежня ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, якія скончыліся акцыяй пратэсту і затрыманнямі. Праз некаторы час у краіне з’явіўся негалосны «чорны спіс» дзеячаў культуры, у які трапілі людзі, якія так ці інакш выказалі падтрымку палітычным зняволеным. З музыкаў у «спісе» апынуліся: Ляпіс Трубяцкой, Палац, Крама, N. R. M., Нейра Дзюбель, Naka, Зміцер Вайцюшкевіч і КрамбамбуляВ Беларусь возвращаются «черные списки»? . У сувязі з гэтым быў адменены запланаваны на 17 сакавіка канцэрт Крамбамбулі ў мінскім рэстаране «Госці». Там заявілі, што канцэрт не адбудзецца паколькі музыкі захварэлі. «Можа быць, я не зусім здаровы на галаву, як і ўсё ў гэтай краіне. Аднак на здароўе не скарджуся і, наадварот, застаюся ў добрай вакальнай форме», — так пракаментаваў гэтую сітуацыю Лявон і ў дзень адмененага канцэрту спецыяльна наведаў гэты рэстаранЯк адмяняюць канцэрты музыкаў з «чорнага спісу» . У той жа час праца над новым альбомам зацягнулася, паколькі Вольскі вырашыў рабіць другі дыск, на які запісаць тыя ж песні, але ўжо на мове арыгінала«Крамбамбуля» запісала альбом на дзевяці мовах (відэа) / Naviny.by.

Новы альбом выйшаў у свет 27 снежня 2011 года ў двух варыянтах: на адным дыску і на двух. Першы дыск уключае ў сябе 12 еўрапейскіх народных песень, выкананых на беларускай мове. На альбоме прысутнічаюць песні Харватыі, Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Швецыі, Славакіі, Ірландыі і Літвы, а таксама тры беларускія песні. На другім дыску гэтыя ж песні выкананыя на мове арыгінала. Незадоўга да выхаду альбома гурт прадставіў кліп на першую песню «Гэта ня ветразь»Выйшла новая «Крамбамбуля»: «Драбадзі-Драбада». Канцэрт-прэзентацыя новага альбома павінен быў адбыцца 11 лютага ў мінскім клубе «RE:Public», аднак канцэрт быў адмененыКонцерт «Крамбамбули» переносят из RE:Public в Литву . Крамбамбуля перанесла прэзентацыю ў Вільню, якая прайшла ў канцы красавіка. Адну песню разам з Крамбамбуляй выканаў літоўскі музыка Андрус МамантавасЛявон Вольский: визы и границы нужно быстрее убирать .

Ірландская народная песня «Whiskey in the Jar» шырока вядомая не толькі ў Ірландыі, але і ў свеце. У розны час на яе была запісана вялікая колькасць кавер-версій, у тым ліку такімі групамі, як Thin Lizzy і Metallica. Па словы Лявона Вольскага назва альбома адсылае менавіта да гэтай песні. У яе тэксце ёсць выраз «dum a doo dum a da», які ніяк не перакладаюць, нават калі выконваюць песню на англійскай мове. Лічыцца, што гэтыя словы азначаюць шклянкі, што грукаюцца адна аб адну. Такім чынам, па версіі Лявона «драбадзі-драбада» гэта як бы беларуская версія гэтага выказвання (па аналогіі з «напіўся ў драбадан»).

Спіс кампазіцый

Удзельнікі запісу Лявон Вольскі — вакал Павел Трацяк — гітара, мандаліна, сітар, акустычная гітара, праграмінг Алег Гарус — гітара, бэк-вакал Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара, бэк-вакал Сяргей Штендер — ударныя, перкусія, бэк-вакал Канстанцін Карповіч — трамбон, бэк-вакал Радаслаў Сасноўцаў — труба, бэк-вакал Андрэй Баброўка — запіс, міксаванне, майстарынг Аранжыроўкі — КрамбамбуляКрамбамбуля «Драбадзі-драбада» (+аўдыё) / Experty.by

Рэцэнзіі Альбом быў добра сустрэты крытыкамі. На сайце Experty.by яго сярэдні бал 8 з 10. Адзначалася, што гэтым альбомам гурт выходзіць на новы ўзровень свайго развіцця. Пры гэтым альбом крытыкавалі за шматлікасць гітар і занадта цяжкі гук, што на думку некаторых аглядальнікаў дрэнна суадносіцца з народнай музыкай. На Euroradio.fm альбом назвалі спробай культурнай інтэграцыі з Еўропай, праз знаёмства з песнямі адзін аднаго.

Спасылкі Рэцэнзіі на альбом на сайце Experty.by Рэцэнзія на альбом на euroradio.fm

Катэгорыя:Альбомы 2011 года Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:Альбомы «Крамбамбулі» Катэгорыя:Альбомы паводле алфавіта