Мацвей Аляксандравіч Мельнікаў (нар. , ), больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Мот — рэп-выканаўца, былы ўдзельнік музычнага праекта «KOKA beats», «Soul Kitchen», з 1 сакавіка 2013 года па 22 студзеня 2022 з'яўляўся артыстам лэйбла «Black Star Inc.»
Біяграфія Мацвей Мельнікаў нарадзіўся ў Крымску. Ва ўзросце 5 гадоў разам з сям’ёй пераехаў у Краснадар. Пасля 9 класаў навучання ў школе, ва ўзросце пятнаццаці гадоў, пераехаў у Маскву. Тады ж пачалося яго захапленне хіп-хопам, паралельна ён займаўся спевамі і танцамі. У сярэдняй школе прымаў удзел у школьных тэатральных пастаноўках. Скончыўшы школу з залатым медалём, Мельнікаў паступіў у МДУ на спецыяльнасць эканаміст-менеджар. У 2012 годзе абараніў дыплом і паступіў у аспірантуру.
Дэбютны альбом Мота выйшаў у студзені 2011 года і атрымаў назву «Remote». У лютым 2012 года ўбачыў свет другі альбом Мота — «Ремонт». У яго ўвайшло 11 трэкаў, а ў запісе прынялі ўдзел запрошаныя выканаўцы. У сярэдзіне студзеня 2013 года Мот пакідае «Soul Kitchen» і становіцца артыстам лэйбла «Black Star Inc.». Далей Мот працаваў над сваім трэцім альбомам пад назвай «Чёрточка», які быў выпушчаны восенню 2013 года.
14 сакавіка 2016 года выйшаў чацвёрты студыйны альбом «Наизнанку»Мот «Наизнанку» (14 сакавіка 2016) "The-Flow.ru".
Дыскаграфія
Альбомы Студыйныя альбомы 2011 — «Remote» 2012 — «Ремонт» 2014 — «Azbuka Morze» 2014 — «Наизнанку» 2016 — «92 дня» 2017 — «Добрая музыка клавиш» 2020 — «Парабола»
Міні-альбомы 2013 — «Чёрточка»
2018 — «Какие люди в Голливуде (Или премия „Оскар“ с субтитрами)»
Спасылкі Интервью с МоТ и Джиганом для портала Like.od.ua Интервью для ХипХопХит ч.1 Интервью для ХипХопХит ч.2 Вот что я люблю: Мот
Катэгорыя:Хіп-хоп-выканаўцы Расіі Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Выканаўцы Black Star Inc.