«Стэнлес» — беларускі футбольны клуб з горада Пінск. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Каманда з’явілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду для ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футбола, якая была адкрыта ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі ігракамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы.
У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сезон 2018, і ў красавіку каманда не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру.
У лютым 2019 года стала вядома, што ў Другую лігу ў сезоне 2019 збіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін». У выніку, аднак, каманда далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама папоўніў шэраг вопытных ігракоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сезон 2019 на шостым месцы.
У пачатку 2020 года каманда змяніла назву на «Стэнлес». Захаваўшы асноўных ігракоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку са сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 года, нягледзячы на магчымасць павышэння ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе. У сезоне 2021 «Стэнлес» разглядаўся як адзін з фаварытаў, але заняў шостае месца. Нягледзячы на магчымасць пасля адмовы іншых каманд заявіцца ў Першую лігу, пінскі клуб вырашыў застацца ў Другой лізе, дзе ў 2022 годзе зноў апынуўся шостым, а ў 2023 годзе спыніўся на чацвёртным радку.
Уладальнік Кубка рэгіёнаў Беларусі-2024.
Папярэднія назвы 2017 — СДЮШАР-3 2019 — «ДЮСШ-3-Стэнлес» з 2020 — «Стэнлес»
Эмблемы
Склад Станам на жнівень 2023 года.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDF
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2017 Другая (Д3) 14 26 3 0 23 21–101 9 1/32 фіналу 2019 Другая (Д3) 6 28 14 4 10 51–47 46 1/64 фіналу 2020 Другая — А (Д3) 3 20 13 4 3 61–24 43 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап (Д3) 6 10 1 3 6 9–18 6 2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 14 12 2 0 78–7 38 1/16 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 6 2 3 1 8–7 9 Выхад у плэй-оф Другой лігі Другая — плэй-оф (Д3) 6 7 2 2 3 15–13 2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 12 12 0 0 93–10 36 1/16 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 10 8 0 2 36–12 24 Выхад у плэй-оф Другой лігі Другая — плэй-оф (Д3) 6 7 1 3 3 21–12 2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 18 17 1 0 117–8 52 1/128 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 6 3 3 0 13–7 12 Другая — Фінальны этап — Група 2 (Д3) 2 3 1 1 1 7–6 4 Другая — плэй-оф (Д3) 4 5 2 1 2 13–10
Галоўныя трэнеры
Віктар Дарашэнка (2017) Уладзімір Тыльковіч (2019) Віктар Дарашэнка (2020 — красавік 2021) Андрэй Казарын (красавік — снежань 2021) Сяргей Напяркоўскі (студзень — ліпень 2022) Ігар Курган ( у ліпені — жніўні 2022) Андрэй Лясюк (жнівень 2022 — люты 2024) Аляксей Галавін (з лютага 2024)
Крыніцы
Стэнлес Пінск