Яхі́мава (), таксама Яхі́мавічы, Яахі́мава, Яфі́мава — колішняя вёска на левым беразе ракі Дражня (Слоўць), з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя Населены пункт вядомы прынамсі з сярэдзіны XIX стагоддзя як фальварак Яхімаў, Яахімава або Яахімаў (, , ) у Мінскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, Сляпянская сельская грамада. У другой палове XIX стагоддзя ўласнасць Зімодравых, таксама як суседняе ўрочышча Барсукі. У 1876 годзе ўладальнікам Яхімава быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Юзаф Аляксандравіч Зімодра, разам з урочышчам Барсукі было 120 дзесяцін зямлі, права валодання паводле купчай крэпасці ад 20 сакавіка 1863 года, гаспадарку вёў уладальнік.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён. Вясковая забудова захавалася па 3-м і 4-м Халмагорскіх завулках і канцы вуліцы Алтайскай (дамы № 224—248).

Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 17 жыхароў 1917 год — 1 двор, 31 жыхар (23 беларусы і 8 расійцаў)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска