Ананда́га (саманазвы: Onǫda’gegá’, Onoñda’gegá’) — адна з паўночных іракезскіх моў, родная мова народа анандага. У 2007 г. на ёй размаўлялі каля 50 чалавек у Канадзе і ЗША.
Сфарміравалася на тэрыторыі сучаснага штата Нью-Ёрк. З 1930-х гг. з-за асіміляцыі гутарковая мова практычна знікла з ужытку. У нашы дні выкарыстоўваецца пераважна ў рытуальных мэтах. З пачатку 1980-х гг. вывучаецца ў школах.
Спасылкі Onondaga Language — Ohwejagehka Hadeganage Onondaga Language and the Onondaga Indian Tribe Onondaga language, alphabet and pronunciation
Катэгорыя:Іракезскія мовы