Дые́га Арла́нда Бена́лья (; нар. , , Швейцарыя) — швейцарскі футбаліст італьянскага паходжання, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2006—2014).

Клубная кар’ера Беналья пачынаў кар’еру ў родным «Грасхоперы» з Цюрыха. У 2002 годзе швейцарац перайшоў у «Штутгарт», аднак за тры сезоны так і не згуляў за асноўную каманду, выступаючы толькі за «Штутгарт II».

У 2005 годзе Беналья перайшоў у партугальскі «Насьянал».

22 лютага 2008 года Беналья перайшоў у «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт да 2012 года«Вольфсбург» подписал контракт с швейцарским голкипером. У кастрычніку 2009 года кантракт быў падоўжаны яшчэ на год«Вольфсбург» продлил контракт с Бенальо. 28 красавіка 2012 года Беналья падоўжыў кантракт з «Вольфсбургам» да 2017 года. У складзе «Вольфсбурга» доўгі час быў асноўным брамнікам і капітанам каманды.

16 чэрвеня 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Манака»«Монако» приобрел Бенальо и защитника «Лиона» Гаспара. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 годаСлимани, Бакайоко, Бенальо и еще 3 игрока покинули «Монако», а ў жніўні 2020 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера У 2006 годзе Беналья атрымаў выклік на чэмпіянат свету 2006, дзе ён быў трэцім брамнікам зборнай Швейцарыі. На чэмпіянат Еўропы 2008, чэмпіянат свету 2010 і чэмпіянат свету 2014 Беналья таксама прыцягваўся ў зборную, дзе быў ужо асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года ён абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнайBenaglio erklärt Rücktritt aus der Nati.

Дасягненні «Грасхопер» Чэмпіён Швейцарыі: 2001/02

«Вольфсбург» Чэмпіён Германіі: 2008/09 Уладальнік Кубка Германіі: 2014/15

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Грасхопер Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт II Катэгорыя:Ігракі ФК Насьянал Фуншал Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург II Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года