Мікалай Піліпавіч Шарко (1924—1997) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Мікалай Шарко нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў вёсцы Макаўчыцы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння васьмі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства ў Ленінградзе працаваў на чыгунцы ў Куйбышаўскай вобласці. У ліпені 1942 года Шарко быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў 2-е Куйбышаўскае пяхотнае вучылішча. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Да студзеня 1945 года гвардыі капітан Мікалай Шарко камандаваў стралковай ротай 244-га гвардзейскага стралковага палка 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час Вісла-Одэрскай аперацыі.

14 студзеня 1945 года Шарко падняў у атаку сваю ротай і захапіў дзве нямецкія траншэі, узяўшы ў палон 14 салдат праціўніка і захапіўшы больш за 50 кулямётаў. 16 студзеня ў баі за населены пункт Нове-Мяста, калі праціўнік распачаў атаку сіламі 2 БТР, 4 аўтамашын і 60 салдат і афіцэраў, рота Шарко паспяхова адбіла яе. 21 студзеня 1945 года ў баі за населены пункт Глоўна рота Шарко разграміла нямецкую калону, узяўшы ў палон вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Шарко быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Падчас штурму Берліна Шарко быў цяжка паранены, пазбавіўшыся ногі. Пасля заканчэння вайны ён быў звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл. Пражываў у Мінску. Скончыў Рэспубліканскую партшколу пры ЦК КП Беларускай ССР і Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у ВА «Гарызонт», затым у органах сацыяльнага забеспячэння. З'яўляўся старшынёй Цэнтральнага Праўлення Беларускага таварыства глухіх.

Памёр 4 ліпеня 1997 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Узнагароды

Заслужаны работнік сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР. Ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Быў таксама щзнагароджаны: ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі ордэнам «Знак Пашаны» шэрагам медалёў.

Памяць

У гонар М. П. Шарко названы Рэспубліканскі палац культуры Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» і вуліца ў Дзяржынску.

Літаратура

«...Там Беларуси выше всец земля Дзержинщины моей...» Минск, 1999. Высоцкий Н. И. Ветераны. Дзержинск, 2010. Дзержинск 860 лет / ред. Е. В. Филипчик. Минск, 1984. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. Подвиг во имя Родины. Книга 3. Куйбышев, 1975.

Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска