Усепалесцінскі ўрад () быў абвешчаны ў Газе 22 верасня 1948 года Вышэйшым арабскім камітэтам у час Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў.
Паралельна 75палова з 150 запрошаных не змагла прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, таму што іарданскія ўлады, якія кантралявалі на той момант Заходні бераг ракі Іардан, не далі ім дазволу на выездЖили-были на Ближнем Востоке — 1 октября прадстаўнікоў арабскіх населеных пунктаў, якія сабраліся ў Газе, таксама ўтварылі Палесцінскі нацыянальны савет, які ў адной з першых сваіх рэзалюцый абвясціў свае паўнамоцтвы над усёй Палесцінай са сталіцай у ІерусалімеPalestine Yearbook of International Law 1987—1988, Vol 4, by Anis F. Kassim, Kluwer Law International (June 1, 1988), ISBN 90-411-0341-4, p 294Backgrounder: A Palestinian Unilateral Declaration of Independence (UDI), by Alex Safian, PhD, May 5, 2011. 30 верасня Савет быў ператвораны ва Урад на чале з «прэзідэнтам» муфтыем Амінам аль-Хусейні. У сярэдзіне кастрычніка ён быў прызнаны Лігай арабскіх дзяржаў.
Неўзабаве пасля яго стварэння, у снежні таго ж года, на , Абдала ібн Хусейн быў абвешчаны «каралём арабскай Палесціны»См. Jericho Declaration Palestine Post, 14 снежня 1948 г.. Канферэнцыя заклікала да аб’яднання арабскай Палесціны і Трансіарданіі, і Абдала абвясціў пра свой намер анексаваць Заходні бераг ракі Іардан. Іншыя члены Арабскай лігі выступілі супраць гэтага плана.
Рэальнай улады ў акупаванай Егіптам Газе не меў.
Пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1952 год у Егіпце Гамаль Абдэль Насэр павялічыў егіпецкую падтрымку «палесцінскай справы».
Аб’яднанне Егіпта і Сірыі ў 1958 годзе стала пераломным момантам у гісторыі Усепалесцінскага ўрада. Егіпет перастаў яго падтрымліваць, і ў 1959 годзе Насэр дэкрэтам афіцыйна анулёўваў урад. Сектар Газа знаходзіўся пад кіраваннем Егіпта да яго заваявання Ізраілем у Шасцідзённай вайне 1967 года.
Усепалесцінскі ўрад лічыцца першай спробай стварэння незалежнай арабскай Палесціны.
Спасылкі
Катэгорыя:Палесціна Катэгорыя:Гісторыя Палесціны Катэгорыя:Ізраільска-палесцінскі канфлікт