Кадм () — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, легендарны заснавальнік Фіваў у БеотыіКАДМ.

Міфалогія Сын фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы (ці, паводле версіі, АргіёпыАпаладор. Міфалагічная бібліятэка. Кніга III), брат Еўропы, Фойніка і Кіліка. Па бацьку ўнук бога Пасейдона. Дапамог багам у час бітвы з ТыфонамНон. Дзеянні Дыяніса I 508—535. Наведаў Родас, дзе прынёс ахвяру Афіне ЛіндыіДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 58, 3. Арабы, якія пераправіліся з Кадмам, пасяліліся на ЭўбеіСтрабон. Геаграфія X 1, 8 (стар.447).

right|thumb|200px|Максфілд Пэрыш. Кадм (1908)

Калі Зеўс выкраў Еўропу, Агенор накіраваў сыноў на яе пошукі, наказаўшы без яе не вяртацца. Аднак Дэльфійскі аракул Апалона скажа Кадму «каб ён пра Еўропу не турбаваўся» (Апалад. III)Апаладор. Міфалагічная бібліятэка. Кніга III, і што ён павінен ісці за каровайМусей, фр.4 Керн; Авідзій. Метамарфозы III 8-18, і закласці горад там, дзе яна ўзляжа. Да гэтага ён у Фракіі пахаваў сваю маці, якая адправілася з ім туды на пошукі, у Факідзе ж сустрэў карову. Затым, як і было прадказана, заснаваў у Беотыі Фівы, дзеля чаго яму прыйшлося забіць там свяшчэннага дракона бога Арэса, велізарнага змея, які ахоўваў крыніцу, што знаходзілася побач з тым месцам. Паводле адной з версій, дракон разадраў спадарожнікаў Кадма, а Кадм забіў яго каменемАвідзій. Метамарфозы III 31-64; Гігін. Міфы 178. Зубы пераможанай ім пачвары ён, па парадзе Афіны, пасеяў у зямлю, і з іх выраслі воіны «спарты» («пасеяныя»), якія адразу ж уступілі ў барацьбу адзін з адным, пакуль у жывых не засталіся з іх усяго пяцёра, якія сталі паплечнікамі КадмаБочаров Николай Алексеевич. Справочник мифологии і родапачынальнікамі найбольш знатных фіванскіх родаў. На месцы, дзе лягла карова, стаяў алтар Афіны Онгі пад адкрытым небамПаўсаній. Апісанне Элады IX 12, 2.

За смерць дракона, магчыма нават спароджанага Арэсам, нёс у таго восем гадоў службыПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 4, 2. Крыніцу, дзе быў дракон, паказвалі побач з брамай Электры ў ФівахПаўсаній. Апісанне Элады IX 10, 1. Пасля гэтага Афіна падаравала яму царскую ўладуГрэйвс Р. Міфы старажытнай Грэцыі. Старэйшае пакаленне герояў. КАДМ І ГАРМОНІЯ. Зеўс жа даў яму ў жонкі Гармонію, дачку Арэса і АфрадытыПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 23 далей; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 2, 1. Іх вяселле было першым, на якім прысутнічалі ўсе алімпійскія богіКадм - Энциклопедия мифологии - Энциклопедии & Словари.

Заснаваўшы беатыйскую сталіцу — вялікі горад Фівы, ён даў яго грамадзянам законы і стварыў сваю дзяржаву; у гонар Кадма фіванскі акропаль называўся «Кадмея» (). Яго дзеці Іно, Семела, Агава, Палідор, АўтанояГесіёд. Тэагонія 975—978. Кадм стаў адным з магутных кіраўнікоў Грэцыі. Вынаходнік элінскіх пісьмёнКлімент. Строматы I 75, 1; Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 382. Упершыню знайшоў медзьГігін. Міфы 274.

Але не толькі адно шчасце паслалі яму багі. Яго дочкі Іно і Семела загінулі на яго вачах, а ўнук Актэон паў ахвярай гневу Артэміды.

Пакінуўшы Фівы, Кадм і Гармонія адправіліся да энхелейцаў. Яны выбралі іх сваімі правадырамі ў вайне з ілірыйцамі і атрымалі перамогу. Кадм запанаваў у ілірыйцаў (энхелеяў)Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 3. На старасці гадоў прыгнечаны сваім горам, Кадм пакінуў сямібрамны град Фівы і пасля доўгіх тулянняў са сваёй жонкай прыйшоў у далёкую Ілірыю. Тут ён з гаркатой выклікнуў: «Ці не караюць мяне багі за забойства таго змея? Калі за яго гібель мяне караюць багі так цяжка, ці не лепш мне самому ператварыцца ў змея!» Толькі вымавіў ён гэтыя словы, як цела яго пакрылася луской, а замест ног вырас хвост. Яго жонка Гармонія, убачыўшы ператварэнне свайго каханага мужа, пажадала таксама ператварыцца ў змяю. І яе просьбу багі выканалі.

Калі ўсё іх нашчадства загінула, Кадм і Гармонія ператварыліся ў драконаў; Зеўс (паводле Еўрыпіда, Арэс) адправіў іх на Элісійскія паліЕўрыпід. Вакханкі 1330—1339; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 4; Авідзій. Метамарфозы IV 575—602; Гігін. Міфы 6; або змеі ператварыліся ў скалы ў ІлірыіНон. Дзеянні Дыяніса XLIV 115; XLVI 366. Паводле Пталамея Гефестыёна, яны ператварыліся ў ільвоўКаментарый Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.14.

Месца, дзе стаяў дом Кадма, паказвалі ў ФівахПаўсаній. Апісанне Элады IX 12, 3. Або Кадм жыў у храме Дэметры ФесмафорыПаўсаній. Апісанне Элады IX 16, 5. Згаданв у «Іліядзе»Гамер. Іліяда V 804 і «Адысеі»Гамер. Адысея V 334; XI 275. Паводле Дэметрыя са Скепсіса, багацці Кадма паходзяць з залатых рудняў у Фракіі і на Пангеі, якія ён адкрыўСтрабон. Геаграфія XIV 5, 28 (стар.680); Клімент. Строматы I 75, 8. Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Вакханкі» (перадаў уладу Пенфею) і яго п'есы «Кадм».

Этымалогія імя — ад фінікійскага слова «старажытны» ці «ўсход»Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С.9. У тэкстах лінейнага пісьма А сустракаецца асабістае імя ka-du-ma-?Молчанов А. А. Социальные структуры и общественные отношения в Греции II тыс. до н. э. М., 2000. С.95. У 2003 годзе знойдзены ліст цара Ахіявы (гэта значыць, відаць, Мікенскай дзяржавы) цару Хатусілісу III (каля 1250 да н.э.). Ён згадвае, што яго продак Кадм выдаў сваю дачку за цара Асувы, і нейкія астравы перайшлі пад кантроль Ахіявы. Цар хетаў сцвярджаў, што астравы належаць ямуLatacz J. Troy and Homer. Oxford UP. 2004. P.243, спасылка на даклад F.Starke.

Кадму грэчаская традыцыя прыпісвае вынаходства алфавітаШироков О.С. История греческого языка. М., 1983, с.18.. Плывучы з Усходу ў Грэцыю, ён спыніўся на востраве Сантарын (Тэра, Фіра) і пакінуў тут некалькі сваіх спадарожнікаў. Пазней на гэты востраў прыбыў Тэрас (Фір), у гонар якога і быў названы востраў. Менавіта тут, на Тэры, і знойдзены найстаражытнейшыя (XVIII ст. да н.э.) грэчаскія пісьмёны.

У гонар Кадма названы хімічны элемент кадмій і лінія Кадмус на спадарожніку Юпітэра Еўропе.

Крыніцы

Бібліяграфія Vian, F. Les origines de Thébes: Cadmos et les Spartes. Paris, 1963. Janakieva, S. Lе Mythe de Cadmos et l’aire ethnolinguistique paleobalkanique. — Thracia, 11, 1995. Studia in honorem Alexandri Fol,

Спасылкі

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў