«Байцоўскі клуб» () — раман амерыканскага пісьменніка Чака Паланіка, апублікаваны ў 1996 годзе ў ЗША выдавецтвам «W. W. Norton & Company».
У цэнтры сюжэту герой, які цярпіць на бяссонніцу, выкліканую непрыманнем грамадства спажывання. Таксама прычына яго хваробы ў незадаволенасці тым, як разумеюць мужнасць у амерыканскай культуры. Па парадзе свайго доктара, герой пачынае наведваць групы псіхалагічнай падтрымкі хворых і бяссонніца знікае. Але праз пэўны час гэты спосаб перастае дзейнічаць. У змаганні з хваробай герой сустракае таямнічага чалавека, Тайлера Дзёрдэна — стваральніка падпольнага байцоўскага клуба як радыкальнай формы псіхатэрапіі.
Дэвід Фінчэр у 1999 годзе зняў аднайменны фільм, галоўныя ролі ў якім сыгралі Брэд Піт і Эдвард Нортан. Выхад фільма і вялікая колькасць станоўчых водгукаў кінакрытыкаў паднялі папулярнасць Паланіка і дазволілі пачаць публікацыю новых раманаў з проматурамі, на якіх аўтар чытаў свае новыя, яшчэ неапублікаваныя творы.
Беларускія пераклады
Чак Паланюк Байцоўскі клуб / перакл. з англ. Серж Мядзведзеў. — Вільня : Логвінаў, 2018. — 444 с. -- ISBN 978-609-95632-4-4
Спасылкі Байцоўскі клуб. Урывак з раману (16 раздзел)
Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Чак Паланік