Капу́снік — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўднёвай ускраіны вёскі Слабодка. Вусце каля былых вёсак Вялікае Зарэчча і Малое Зарэчча (зараз у межах горада Шклоў«Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилёвского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 ). Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанскага ўзвышша.

Каля ракі вёскі Княжыцы, Башкіраўка, Заходы, Путнікі, Хадулы.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра