Алена Барысаўна Марозава (нар. , г. Стоўбцы, Мінская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2008), прафесар (2011).
Біяграфія Скончыла ў 1978 годзе з адзнакай архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, выкладчыкі — праф. В. І. Анікін, А. В. Сычова, В. М. Волчак і інш. З 1978 года працуе ў БПІ (цяпер БНТУ). У 1978—1982 гг. — стажор-выкладчык, асістэнт кафедры «Архітэктура прамысловых будынкаў»; у 1982—1984 гг. — асістэнт кафедры «Горадабудаўніцтва»Марозава Алена Барысаўна. Беларускі саюз архітэктараў.
У 1984—1987 гг. вучылася ў аспірантуры Маскоўскага архітэктурнага інстытута. У 1987 годзе атрымала акадэмічную ступень кандыдата архітэктуры.
У 1987—1998 гг. асістэнт, старэйшы выкладчык кафедры «Горадабудаўніцтва», з 1992 г. дацэнт БДПА. З 1988 года член Беларускага саюза архітэктараў.
Са снежня 1998 г. загадчыца кафедрай «Архітэктура вытворчых аб'ектаў і архітэктурныя канструкцыі» БДПА.
У 2008 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Прамысловая архітэктура: гістарычныя заканамернасці і тэндэнцыі развіцця».
З 2011 года прафесар.
Асабістае жыццё У шлюбе з архітэктарам Валерыем Францавічам Марозавым (нар. 1947). Мае сына Яўгена Валер'евіча Марозава (нар. 1979), мастацтвазнаўца і архітэктара.
Узнагароды Лаўрэат Другога Усесаюзнага конкурсу маладых навукоўцаў СССР (Масква, 1990). Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ імя У. А. Караля (1999), за распрацоўку паняційна-тэрміналагічнага слоўніка «Горадабудаўніцтва і тэрытарыяльная планіроўка» (у аўтарскім калектыве). Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (Мінск, 2000) у намінацыі «Навучальнае выданне» за распрацоўку навучальнага дапаможніка «Архітэктурнае праектаванне прамысловых аб'ектаў» (у аўтарскім калектыве). Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011).
Навуковая дзейнасць Мае 117 навуковых і навукова-метадычных работ, сярод іх 3 манаграфііМорозова Елена Борисовна. AIS.BY.
Бібліяграфія Архитектура промышленных объектов: прошлое, настоящее и будущее. — Минск: Технопринт, 2003. — 316 с. Эволюция промышленной архитектуры. — Минск: БНТУ, 2006. — 240 с. Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім i еўрапейскім кантэксце: у 4 т. — Мінск: Беларус. навука, 2006—2007. — Т. 3, кн. 1: Другая палова XVIII — першая палова XIX ст. — 2007. — С. 452—481. (у аўтарскім калектыве).
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Дактары архітэктуры Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў