Леанід Рыгоравіч Брыч (нар. , в. Заплессе, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут, інжынер-тэхнолаг.

Працаваў тэхнолагам, начальнікам аддзела грамадскага харчавання ўпраўлення працоўнага забеспячэння «Галоўпалессеводбуд» г. Пінска, дырэктарам Пінскага трэста сталовых і рэстаранаў, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Надзея-Пінск», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» г. Брэста.

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Беларускай патрыятычнай партыі.

Узнагароды медаль «За працоўную доблесць», ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку і сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Члены Беларускай патрыятычнай партыі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання