Ігар Паўлавіч Кананчук (нар. , г. Клімавічы, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка гандлю».

Працаваў інструктарам па гандлі Слаўгарадскага раённага спажывецкага таварыства; загадчыкам вытворчасці грамадскага харчавання Клiмавiцкага раённага спажывецкага таварыства; старшынёй праўлення Курманаўскага спажывецкага таварыства Мсціслаўскага райспажыўсаюза; намеснікам старшыні праўлення па гандлі, старшынёй праўлення Чавускага райспажыўсаюза Магілёўскай вобласці; старшынёй гарадскога спажывецкага таварыства, дырэктарам гарадскога рознічнага гандлёвага прадпрыемства Касцюковіцкага райспажыўсаюза; дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Касцюковіцкі малочны завод»; дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі малочны камбінат», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Бабушкина крынка», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Бабушкина крынка» — кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка».

З’яўляўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання