Зборная Танзаніі па футболе прадстаўляе Танзанію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Танзаніі. З’яўляецца членам ФІФА і КАФ з 1964 года. Занзібар, які з’яўляецца часткай Танзаніі, хоць і з’яўляецца асацыяваным членам КАФ, не мае права ўдзелу ў чэмпіянаце свету і Кубку Афрыкі, аднак, у астатніх турнірах на ўзроўні зборных і клубаў выступае адасоблена.

Гісторыя Зборная Танзаніі з’яўляецца сярэдняй па сілах камандай, якая ні разу не адбіралася на чэмпіянат свету і ўсяго толькі два разы брала ўдзел у фінальнай частцы Кубка Афрыкі (у 1980 годзе ў Нігерыі і ў 2019 годзе ў Егіпце). У 1980 годзе «Зоркі Нацыі» прайгралі будучым чэмпіёнам нігерыйцам 1:3, егіпцянам 1:2 і звялі да нічыёй паядынак са зборнай Кот-д’Івуара — 1:1. Як вынік — апошняе месца ў групе. У 2019 годзе Танзанія тройчы прайграла і таксама заняла апошняе месца ў групе. Тройчы Танзанія станавілася пераможцам Кубка Усходняй і Цэнтральнай Афрыкі.

Чэмпіянат свету 1930—1970 — не ўдзельнічала 1974 — не прайшла кваліфікацыю 1978 — знялася са спаборніцтваў 1982—1986 — не прайшла кваліфікацыю 1990 — не ўдзельнічала 1994 — знялася са спаборніцтваў 1998—2022 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак афрыканскіх нацый 1957—1965 — не ўдзельнічала 1968 — знялася са спаборніцтваў 1970—1978 — не прайшла кваліфікацыю 1980 — групавы этап 1982 — знялася са спаборніцтваў 1984 — не прайшла кваліфікацыю 1986 — знялася са спаборніцтваў 1988—1992 — не прайшла кваліфікацыю 1994 — знялася са спаборніцтваў 1996—2002 — не прайшла кваліфікацыю 2004 — знялася са спаборніцтваў 2006—2017 — не прайшла кваліфікацыю 2019 — групавы этап 2021 — не прайшла кваліфікацыю