Крайва́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Крайванцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стульгінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 2 снежня 1959 года ў склад Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў: Баўбы, Відэйшы, Вільчаны, Віцюлі, Дубрава, Ленкаўшчына, Мазураўшчына, Мікшчаўшчына, Павілойці, ПобалеўшчынаРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардзіеўцаўскага сельсавета (23 населеныя пункты: Анжадава, Бікяны, Буянішкі, Гардзіеўцы, Гольманты, Жодаўка, Кадзі, Касацішкі, Крывая, Латвелі, Ліпнягі, Лукшаны, Марцінова, Мельніца, Нартуны, Новая Тарасаўшчына, Падталеі, Патрубішкі, Раўніны, Старая Тарасаўшчына, Талеі, Цішканы і Юсялішкі)Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутар КурашоваРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842)., у 1986 годзе — вёскі Новая Тарасаўшчына (злілася з вёскай Анжадава) і Падталеі (злілася з вёскай Талеі)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)., 15 ліпеня 2008 — хутар ГудалаўкаРешение Ошмянского районного Совета депутатов от 15 июля 2008 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 783 чалавекі, з іх 86,0 % — беларусы, 10,2 % — палякі, 3,2 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 544 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе