Дом па вуліцы Замкавай, 27 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.

Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Частка дома № 27 адноўлена разам з дамамі № 29 і 31 ў сярэдзіне 2000-х, астатняя частка (№ 27а) адноўлена разам з домам № 25 у сярэдзіне 2010-х гадоў.

Архітэктура Дамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 27 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі, цэнтр фасада вылучаны неглыбокім выступам на другім паверсе з лапаткамі па баках і завершаны трохвугольным франтончыкам. Вокны лучковыя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштваміна фотаздымках да аднаўлення вокны без ліштваў з прамымі сандрыкамі. У частцы будынка (№ 27а) размешчана гасцініца «На Замкавай».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Замкавая вуліца (Мінск) Катэгорыя:Ракаўскае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску